Ян Пётар Юдзіцкі
(1705—1780) кашталян менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Пётар Юдзіцкі (па-польску: Jan Piotr Judycki, каля 1705 - 1780) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, харужы і староста (1729) рэчыцкі, пісар вялікі літоўскі з 1755 года, кашталян менскі з 5 сьнежня 1758 па 4 студзеня 1777 года.
З роду Юдзіцкіх гербу ўласнага «Радван зьменены», сын Антонія, які быў пасьлядоўна паслом, харужым, падкаморым і маршалкам рэчыцкім. Кашталянства прыняў пасьля сьмерці брата Міхала. Быў жанаты на Элеаноре Рудаміна-Дусяцкай, радуньскай старосьцічанке.
Remove ads
Літаратура
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads