Ян Самуэль Бэкер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Самуэль Бэкер
Remove ads

Ян Самуэ́ль Бэ́кер (гады жыцьця дакладна ня вызначаныя) — саксонскі дойлід XVIII стагодзьдзя[1], вучань Яна Зыгмунта Дэйбля.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся на пачатку 1730-х у Саксоніі. Магчыма, навучаўся ў майстэрні дрэздэнскага архітэктара Ё. К. Кнёфэля(de), пасьля якой быў прыняты ў Саксонскі будаўнічы дэпартамэнт.

У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя зьявіўся ў ВКЛ. З 60-х рокаў працаваў у князёў Сапегаў[2].

Удзельнічаў у праектаваньні Дзярэчынскага палацу, перабудове палацу, касьцёлу дамініканаў, Петрапаўлаўскае царквы і кляштару базыльянаў у Ружанах[1]. За сваю працу над палацам архітэктар атрымаў ад Сапегаў пажыцьцёвую пэнсію 2160, а пасьля 2520 злотых[3].

Паводле інвэнтару 1793 року вядома, што за Бэкерам лічылася аднапавярховая драўляная хата ў Ружанах, а апошняе дакумэнтальнае пацьверджаньне яго пражываньня тут датаванае 1808. Апошнія пэнсійныя выплаты зьдзейсьненыя ў Менску, дзе, магчыма, і памёр дойлід.

Сярод ягоных іншых працаў касьцёл сьв. Станіслава ў Няміраве. Акрамя праекту перабудовы ружанскіх уладаньняў Сапегаў, захаваліся таксама й праекты для іхніх уладаньняў у Вільні, Высокім, Дзярэчыне, Крыстыянпалі. Дзякуючы Самуэлю Бэкеру палацава-паркавае мастацтва на Беларусі дасягнула якаснага эўрапейскага ўзроўню, а ягоныя творы сталі ўзорам беларускага клясыцызму[4].

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads