Ян XXI (папа рымскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян XXI (папа рымскі)
Remove ads

Ян XXI (па-лацінску: Johannes PP. XXI), сьвецкае імя Пэдру Жуліян (па-партугальску: Pedro Julião; паміж 1210 і 1220, Лісабон20 траўня 1277, Вітэрба) — папа рымскі з 8 верасьня 1276 году па 20 траўня 1277 году. Адзіны папа партугальскага паходжаньня.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Пасьля абраньня яго папам, Ян паставіў сваёй задачай падрыхтаваць крыжовы паход. Лічачы галоўнай перашкодай для гэтага спрэчку паміж Альфонсам Кастыльскім і Філіпам III аб спадчыне ў Кастыліі, Ян, робячы ўсё для спыненьня канфлікту, адправіў у Парыж легатаў з самымі шырокімі паўнамоцтвамі. Аднак, нягледзячы на прадпрымаемыя намаганьні спрэчка зацягнулася, між тым папа быў сьмяротна паранены ўпалым дахам новага дому.

Ян славіўся сваёй вучонасьцю, і нават лічыўся чараўніком, да прыняцьця духоўнага сану. Ён напісаў камэнтар на творы Арыстотэлю й Тамаша Аквінскага й шмат іншых трактатаў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads