Яршэвіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яршэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Яршэвічы.
Remove ads
Гісторыя
12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Радашкавіцкага раёну Вялейскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Ясьманаўскага сельсавету. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Валожынскага раёну.
8 сьнежня 2010 году ліквідаваная вёска Жохаўшчына[1].
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, хутар Ануліна, вёскі Бакшты, Вербаўцы, Гляі, Даўгулі, Дварэц, Кудзеўцы, Мажулева, Навасёлкі Есьманоўскія, Сазонаўшчына, Сарокі, Ядзейкі, Ясьманаўцы перададзеныя ў склад Дорскага сельсавету; вёскі Адамаўцы, Вялікае Поле, Дружычы, Зарэчча, Кісялі, Кіявец, Крапіўнікі, Лапінцы, Люціна, Манькаўшчына, Навасёлкі, Пятровічы, Сульжычы, Сушы, Харужы, Цішкаўшчына, Яршэвічы перададзеныя ў склад Пяршайскага сельсавету; вёска Навіны перададзеная ў склад Ракаўскага сельсавету[2].
Remove ads
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 году — 39
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads