Дорскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
До́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Доры.
Remove ads
Гісторыя
12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Валожынскага раёну Баранавіцкай вобласьці. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Маладэчанскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Валожынскаму раёну.
30 кастрычніка 2009 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Адамполе, Александрова, Батуркі, Білуці, Будраўшчына, Бярава, Даманоўшчына, Есьманы, Захажэва, Камароўка, Клерымонты, Ласокіна, Лесьнікі, Лужаны, Мяжэйкі, Навасады, Паліксаўшчына, Родзеўшчына, Седлішча, Сугвазды, Цябуты — ліквідаванага Сугваздаўскага сельсавету[1].
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя хутар Ануліна, вёскі Бакшты, Вербаўцы, Гляі, Даўгулі, Дварэц, Кудзеўцы, Мажулева, Навасёлкі Есьманоўскія, Сазонаўшчына, Сарокі, Ядзейкі, Ясьманаўцы ліквідаванага Яршэвіцкага сельсавету; а вёска Родзеўшчына перададзеная з Дорскага ў Валожынскі сельсавет[2].
Remove ads
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 году — 15
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads