Ясы

места ў жудцы Ясах (Румынія) From Wikipedia, the free encyclopedia

Ясы
Remove ads

Я́сы (па-румынску: Iaşi) — горад на паўночным усходзе Румыніі. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнага жудзецу, былая сталіца Малдаўскага княства, цэнтар Заходняе Малдовы. Насельніцтва 362 142 чалавекі (2016 год).

Хуткія факты

Ясы часам называюць «калыскай румынскае культуры»[3].

Remove ads

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1408 годзе. З 1565 да 1862 году Ясы былі сталіцай Малдаўскага княства. З аб’яднаньнем Малдовы і Валахіі, у 1859—1862 гг. у Ясах знаходзіўся адзін з двух урадаў Румыніі.

У 1916—1918 у Ясах знаходзіўся ўрад Румыніі, які падтрымліваў хаўрусныя стасункі з Антантай (Бухарэст быў акупаваны аўстрыйскімі войскамі).

Габрэі складалі значную частку, а пэрыядычна і большасьць насельніцтва, пачынаючы з XVIII стагодзьдзя. У Ясах паўстаў першы габрэйскі тэатар, які граў на ідыш. Падчас Другой сусьветнай вайны большая частка габрэйскага насельніцтва была дэпартаваная ў Трансьністрыю (Прыднястроўе); большасьць тых, хто выжыў, рэпатрыявалася ў Ізраіль у пасьляваенныя гады. З 127 сынагогаў засталася толькі адна.

Сацыяльныя праблемы

У наш час горад сумнавядомы вялікай колькасьцю злодзеяў-машнарэзаў[4], у сувязі з чым горад таксама называюць «школай машнарэзаў»[5].

Remove ads

Славутасьці

  • Палац Культуры, пабудаваны ў нэагатычным стылі
  • Сабор Сьвятой Параскевы (Сабор Мітрапалітаў)
  • Манастыр Трох Сьвяціцеляў
  • Манастыр Чэтэцуя
  • Манастыр Галата
  • Армянская царква
  • Вялікая сынагога
  • Парк Копаў

Галерэя

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads