Ясянёўка

вёска ў Монькаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Ясянёўка
Remove ads

Ясянёўка (польск. Jasionówka) — вёска у Польшчы, каля ракі Бярозаўкі. Цэнтар сельскай гміны Монькаўскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2015 год — 764 чалавекі. Знаходзіцца за 16 км на захад ад Монькаў, за 33 км ад Беластоку.

Хуткія факты

Ясянёўка — даўняе мястэчка гістарычнага Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVII ст.

Remove ads

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Упершыню Ясянёўка ўпамінаецца ў XVI ст. Неўзабае яна атрымала статус мястэчка. У 1553 годзе тут збудавалі першы касьцёл.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Ясянёўка перайшла да Каралеўства Польскага.

Пад уладай Прусіі і Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ясянёўка апынулася ў складзе Прусіі, з 1807 году — у складзе Расейскае імпэрыі, у Беластоцкім павеце Беластоцкай вобласьці (з 1842 году ў Гарадзенскай губэрні). У 1897 годзе статус паселішча панізілі да вёскі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ясянёўку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ясянёўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла склад Беларускай ССР[1]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час тут было 29 жылых дамоў.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Ясянёўку акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Ясянёўка ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкі раён Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Ясянёўку Польскай Народнай Рэспубліцы.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1878 год — 1452 чал.[2]; 1897 год — 1565 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1759 чал., зь іх паводле веры 436 каталікоў, 7 праваслаўных, 1 эвангеліст, 1306 юдэяў і 9 татараў; паводле нацыянальнасьці (згодна з афіцыйнай польскай статыстыкай) 480 палякаў, 1 беларус і 1278 жыдоў[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2015 год — 764 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (XVII ст.)
  • Могілкі: каталіцкія, капліца; юдэйскія
  • Сядзіба Валовічаў

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads