Яцэк Курань

польскі гісторык, пісьменьнік, палітык, грамадзкі дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Яцэк Курань
Remove ads

Яцэк Ян Курань па-польску: Jacek Jan Kuroń (3 сакавіка 1934 Львоў — 17 чэрвеня 2004, Варшава) — польскі палітык, адзін зь лідэраў апазыцыі ў часы ПНР, гісторык, дзяяч так званага чырвонага харцэрства, двойчы прызначаўся міністрам працы і сацыяльнай палітыкі, у 1989—2001 гг пасол Сэйму X, I, II i III скліканьня. Кавалер Ордэну Белага арла.

Хуткія факты пасол на Сойм Польшчы, Міністр працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы[d] ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Першыя тры гады турэмнага зьняволеньня Яцэк Курань атрымаў ад камуністычных удладаў яшчэ ў 1964 годзе, калі напісаў адкрыты ліст з крытыкай кіраўніцтва ПАРП. Агулам, ён правёў у турмах ПНР амаль 10 гадоў.

У сярэдзіне 1970-х Курань стварыў грамадзкі Камітэт дапамогі працоўным — легендарную арганізацыю, якая дапамагала ахвярам рэжыму.

У 1980-я гады Яцэк Курань стаў адным зь лідэраў «Салідарнасьці».

Браў удзел у паседжаньнях «Круглага стала», а пасьля перамогі дэмакратыі ў Польшчы двойчы быў міністрам працы і сацыяльнай палітыкі, а таксама старшынём камісіі ў справах нацыянальных меншасьцяў. Станоўча ставіўся да беларусаў у Польшчы[6].

У 1990-я гады Яцэк Курань стварыў грамадзкую арганізацыю SOS, якая дагэтуль дапамагае людзям, што не змаглі прыстасавацца ў новых умовах — пасьля пераменаў.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads