Яўген Марозаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Марозаў (нар. 17 красавіка 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец віцебскай СДЮШАР «Камсамолец». З 2012 году пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У 2014 годзе замацаваўся ў складзе дубля. 18 ліпеня 2015 году згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчанаў была прадстаўлена перадусім дублёрамі.

У пачатку 2016 году стаў гульцом менскага «Тарпэда». У сэзоне 2016 году быў адным з асноўных гульцоў, аднак прапусьціў летні адрэзак чэмпіянату, а ў 2017 годзе ня меў трывалага месца ў асноўным складзе, толькі з траўня па ліпень выступаў у стартавым складзе. У пачатку 2018 году хутка замацаваўся ў асноўным складзе, аднак з кастрычніка пачаў гуляць за дубль. У студзені 2019 году пакінуў сталічны клюб[3].

У пачатку 2019 году праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку ў красавіку ўзмцоніў склад чысьцінскага «Андэрдога»[4]. У красавіку 2020 году, пасьля таго як чысьцінскі клюб ня быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, перабраўся ў «Маладэчна». Пакінуў маладэчанскую каманду ў сакавіку 2022 году[5] і неўзабаве стаў гульцом менскага «Юні», дзе гуляў да канца 2023 году.

Міжнародная

У 2011—2012 гадах гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным і элітным раўндах чэмпіянату Эўропы.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads