Яўген Сахута
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Міхайлавіч Сахута (нар. 15 лютага 1945, вёска Вечатарова Стаўпецкага раёну) — беларускі мастацтвазнаўца і этноляг. Доктар мастацтвазнаўства (1996), прафэсар (2004). Старшыня Беларускага саюзу майстроў народнай творчасьці (з 1992), сябра Міжнароднай арганізацыі з народнай творчасьці.
Remove ads
Біяграфія
У 1972 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытуту. Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе вёскі Залужжа. Паступіў у асьпірантуру Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук Беларусі, па сканчэньні якой пачаў працаваць у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру, пазьней — вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
У 1985—1991 гадох быў галоўным рэдактарам часопісу «Мастацтва Беларусі»[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Аўтарам звыш 20 манаграфіяў, а таксама шматлікіх публікацыяў у калектыўных працах, энцыкляпэдычных выданьнях, зборніках, перыёдыцы. Аўтар артыкулаў і адказная асоба ў рэдагаваньні фундамэнтальнай энцыкляпэдыі «Этнаграфія Беларусі» (1989 год), шасьцітомнай энцыкляпэдыі «Культура Беларусі» (2014 год).
Зьвяртае ўвагу на тое, што сярод шматлікіх крыжоў, вырабленых мясцовымі беларускімі майстрамі ў другой палове XIX — пачатку XX стагодзьдзя, няма ніводнага з касой папярочкай[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads