Яўген Селін
украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўге́н Се́лін (па-ўкраінску: Євген Селін; нар. 9 траўня 1988 году, Новаайдар, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца клюбу «Авангард» і былы гулец нацыянальнай зборнай Украіны. Выступае на пазыцыі флянгавага абаронцы зьлева.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Займаецца футболам з 12 гадоў, пачынаў у спартовай школе Алчэўску, дзе на яго зьвярнуў увагу, трэнэр каманды 1988 году нараджэньня алчэўскай «Сталі», які прапанаваў Селіну выступаць за сваю каманду. Яўген пагадзіўся, аднак, гэта не спадабалася ягоным бацькам, таму пераход прыйшлося адкласьці. Праз паўгоду, ужо летам, трэнэр зноўку прыехаў да яго, з сабой прывёз экіпіроўку й здолеў угаварыць бацькоў дазволіць маладому футбалісту выступаць за сваю каманду. Пасьля гэтага Селін паступіў у адмысловую футбольную клясу, што дало магчымасьць у далейшым сумяшчаць заняткі футболам з навучаньнем у школе.
Выступаў за другі склад «Сталі», у аснове правёў толькі адну гульню ў Кубку Ўкраіны. У «Мэталіст» перайшоў у сакавіку 2007 году. У чэмпіянаце Ўкраіны дэбютаваў 8 сакавіка 2009 году ў матчы супраць каманды «Львоў», якая скончылася зь лікам 1:1[3]. У 2010 годзе на правах арэнды перайшоў у палтаўскую «Ворсклу»[4], у якой і застаўся пасьля заканчэньня тэрміну арэнды.
Міжнародная
Першы раз быў выкліканы ў нацыянальную зборную Ўкраіны на збор у кастрычніку 2011 году[5]. Галоўны трэнэр зборнай Алег Блахін шукаў футбаліста на праблемную ў зборнай пазыцыю левага абаронцы. 7 кастрычніка ў сваім дэбютным матчы супраць зборнай Баўгарыі забіў свой першы гол у складзе зборнай.
Remove ads
Дасягненьні
«Дынама»:
- Чэмпіён Украіны: 2015
- Уладальнік Кубка Ўкраіны: 2014
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads