Яўген Сямёнавіч Аляхновіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Сямёнавіч Аляхновіч (па-расейску: Евгений Семёнович Олехнович) — (нар. 1880-90, —  ? ) — пэдагог, беларускі грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў 1880-х гг.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Яўген Аляхновіч — з 1913 году выкладаў матэматыку ў Магілёўскім Настаўніцкім інстытуце, выпускнік матэматычнага аддзяленьня фізыка-матэматычнага факультэту Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэту, пражываў на Пушкарывічаўскім правулку ў доме Баневіча.[1][2][3]

У красавіку 1917 году ўдзельнічаў у стварэньні Магілёўскага беларускага камітэта, быў дэлегаваны на Усебеларускім зьезьдзе 1917 году. Вылучаўся кандыдатам ва Усерасейскі ўстаноўчы сход па сьпіску Магілёўскай арганізацыі Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ) і ў гласныя гарадзкой думы. Разам з Міхаілам Кахановічам і Дзьмітрам Даўгялам уваходзіў у камісію для стасункаў з прадстаўнікамі германскіх акупацыйных войск.[4][5][6][7][8]

У 1918 — мабілізаваны ў Чырвоную Армію, з 1919 — пасьля дэмабілізацыі выкладаў матэматыку ў Артылерыйскай школе, з 1925 — настаўнік у сярэдніх і вышэйшых школах Адэсы, Менску, дырэктар Аршанскага пэдагагічнага тэхнікуму ў 1927—29 гг., потым дэкан фізыка-матэматычнага аддзяленьня Гомельскага пэдагагічнага інстытута, з 1930 — загадчык катэдры матэматыкі.[9][10]

12 лістапада 1933 — арыштаваны, 6 студзеня 1934 — прысуджаны трыбуналам АДПУ БССР паводле артыкулаў 64, 68, 72, 76 КК БССР да 10 гадоў лягероў і адпраўлены ў Дальлаг у Хабараўскім краі. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі, якая па заданьнях польскай дэфензывы й цэнтру беларускай арганізацыі ў Менску ставіла сабе мэтай аддзяленьне БССР ад кіраўніцтва Масквы, утварэньне самастойнай рэспублікі пад пратэктаратам Польшчы.[11][12][a] Далейшы лёс невядомы.

Remove ads

Сямья

Яго бацька Сямён Аляхновіч — засядацель Акруговага суда ў Іркуцку й Якуцку, атрымаў пэнсію па інваліднасьці (ён пазбыўся ног і быў 17 гадоў паралізаваны пасьля службы ў Якуцку). Жанаты на Тацьцяне Аляхновіч, у сям’і — двое дзяцей (дачка Марына). Брат Дзьмітры жыў за мяжой.

Заўвагі

  1. Акуліч, Аляксандр Андрэявіч — нар. 1888 г. у Баранавічах, арыштаваны ў Гомелі 19 кастрычніка 1933 году, абвінавачаны па артыкулам 64, 68, 72, 76 КК БССР. Асуджаны 21 лістапада 1933 г. трыбуналам АДПУ БССР на 10 гадоў зьняволеньня, з 11 чэрвеня 1938 г. у Варкуце. Вызвалены 27 сакавіка 1946 г. Па яго сьведчаньнях быў асуджаны Яўген Аляхновіч.[13]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads