Яўстратаўка
пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўстра́таўка[1] — пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці. Яўстратаўка ўваходзіць у склад Цярэніцкага сельсавету. Насельніцтва 15 чал. (2004).
Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы захад ад Гомелю, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Якімаўка, каля аўтадарогі Жлобін — Гомель.
На поўдні і захадзе мэліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Івалькай (прыток Вузы).
Remove ads
Гісторыя
Яўстратаўку заснавалі напачатку XX ст. перасяленцы з суседніх вёсак. У 1926 року ва Ўваравіцкім раёне Гомельскай акругі. У 1931 року савецкая ўлада арганізавала калгас.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны 10 жыхароў пасёлку загінулі на франтах.
19 чэрвеня 2008 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Целяшоўскага сельсавету пасёлак перададзены ў склад Цярэніцкага сельсавету[2].
Насельніцтва
Забудова
У пасёлку 9 хатаў (2004). Плянаваньне з кароткай, просталінейнай вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads