1-ы пяхотны рэгімэнт вялікай булавы Вялікага Княства Літоўскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1-ы пяхотны рэгімэнт вялікай булавы Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падразьдзяленьне войска Вялікага Княства Літоўскага пэрыяду Рэчы Паспалітай.
Зьяўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася зь некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазьнейшаму пяхотнаму палку.
З 1717 названы: «палком інфантэрыі вялікага гетмана Вялікага Княства Літоўскага», каля 1766 «пяхотным рэгімэнтам вялікай булавы Вялікага Княства Літоўскага», у 1776 «1-ым грэнадзёрскім палком» і ў тым жа годзе «1-ым пяхотным рэгімэнтам вялікай булавы Вялікага Княства Літоўскага».
Разьмяшчэньне: Барысаў (1777), Слонім (1783—1792), Вількамір (сьнежань 1792).
Remove ads
- князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі 1735, пам. 1744
- князь Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», пам. 1762
- князь Міхал Юзэф Масальскі, пам. 1768
- князь Міхал Казімер Агінскі (1768-1793),
- Сымон Марцін Касакоўскі 1793
Удзельнічаў у расейска-польскай вайне 1792 году, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 траўня 1791 году. Мір (11 чэрвеня 1792, Салаты 29 ліпеня 1794, Вільня 11 жніўня.
Літаратура
- Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Warszawa 1925.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads