1983 (сэрыял)

From Wikipedia, the free encyclopedia

1983 (сэрыял)
Remove ads

1983 — польска-амэрыканскі антыўтапічны дэтэктыўны тэлесэрыял, дзеяньні якога адбываюцца ў альтэрнатыўнай будучыні 2003 году. Першы польскі сэрыял, створаны для Netflix.

Remove ads

Сюжэт

У 1983 годзе ў Польшчы адбылася сэрыя тэрактаў супраць спэцслужбаў, якія зьмянілі гісторыю. Праз дваццаць гадоў працягваюць існаваць ПНР, СССР і ўсе сацыялістычныя краіны Ўсходняй Эўропы. Падзеі ў альтэрнатыўным сьвеце часам супадаюць з рэальнымі (вайна ў Іраку, вайна ў Чачэніі), але ёсьць і адрозьненьні (прэзыдэнт ЗША ў 2003 годзе — Альбэрт Гор).

Пачынаючы сьледзтва па справе самагубства падлетка, інспэктар Народнай міліцыі Анатоль пачынае падазраваць у гэтай справе нешта больш сур’ёзнае.

Remove ads

У ролях

  • Робэрт Вэнцкевіч — сьледчы афіцэр Анатоль Януў
  • Мацей Мусял — Кайэтан Скроўран
  • Міхаліна Альшанска — Афэлія «Эфі» Ібрам
  • Анджэй Хыра — міністар Уладыслаў Ліс
  • Зофья Віхлач — Караліна Ліс, дачка міністра, дзяўчына Кайэтана Скроўрана
  • Міраслаў Збраевіч — генэрал Казімеж Сьвентабур
  • Ева Блашчык — Марыя Героўска
  • Войцех Калярус — Мікалай Траян, галоўны камэндант СБ
  • Эдыта Альшуўка — Юлія Стэнпінска, намесьніца камэндатна міліцыі
  • Томаш Улосак — Якуб Сухапарскі
  • Агнешка Жулеўска — Мая Скроўран, маці Кайэтану
  • Агнешка Глінска — Ангэліка Тажэцка
  • Мацеўш Касьсюкевіч — Каміль Затонь, афіцэр СБ
  • Ву Ле Хонг — Бао Ху («Дзядзька»)
  • Клайў Расэл — Вільям Кэйцінг
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads