Рафаэль Надаль

гішпанскі тэнісіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Рафаэль Надаль
Remove ads

Рафаэ́ль Нада́ль Парэ́ра (па-гішпанску: Rafael Nadal Parera; нар. 3 чэрвеня 1986) — гішпанскі тэнісіст, першая ракетка сьвету ў адзіночным разрадзе з 18 жніўня 2008 году па 4 ліпеня 2011. Алімпійскі чэмпіён 2008 году ў адзіночным разрадзе. Пачатак прафэсійнай кар’еры — 2001.

Хуткія факты Краіна, Пражывае ў ...

Пляменьнік былога гульца футбольнага клюбу «Барсэлёна» Мігеля Анхэля Надаля.

Нарадзіўся, жыве і трэніруецца ў мястэчку Манакор на Маёрцы (Балеарскія астравы). Чэмпіён Адкрытага чэмпіянату Францыі Roland Garros 2005 году (самы малады пераможца за апошнія 23 гады — Надалю споўнілася 19 гадоў за два дні да фіналу).

Remove ads

Кар’ера

З 25 ліпеня 2005 году па 17 жніўня 2008 году на працягу 161 тыдня Надаль бесьперапынна зьяўляўся другой ракеткай сьвету ў адзіночным разрадзе. Дасягнуўшы другога месца ў рэйтынгу ва ўзросьце 19 гадоў ён паўтарыў дасягненьне Барыса Бэкера, які таксама займаў другое месца ў такім жа юным, падлеткавым узросьце.

Нягледзячы на тое, што Рафаэль гуляе левай рукой, у жыцьці ён праўша.

Надалю належыць рэкорд па колькасьці выйграных запар матчаў на адным пакрыцьці — з 8 красавіка 2005 году па 20 траўня 2007 году ён атрымаў 81 перамогу на грунце. Пераможная сэрыя пачалася пасьля паразы ад Ігара Андрэева на турніры ў Валенсіі і была перапыненая Роджэрам Фэдэрэрам, які атрымаў перамогу ў фінале турніру сэрыі Мастэрс у Гамбургу зь лікам 2-6 6-2 6-0. Папярэдні рэкорд быў усталяваны знакамітым аргентынскім тэнісістам Гільерма Віласам — 53 перамогі. Рэкорд Віласа пратрымаўся 29 гадоў з 1977 і лічыўся практычна недасяжным. За гэтыя 2 зь лішнім гады без параз Надаль выйграў 16 турніраў на грунце.

Рафаэль Надаль чатырохразова запар (2005—2008) перамагаў на Адкрытым чэмпіянаце Францыі.

Пераможца Ўімблдонскага турніру 2008 году. Выйграўшы ў фінале ў Роджэра Фэдэрэра зь лікам 6-4 6-4 6-75 6-78 9-7 (матч працягваўся рэкордныя для фіналаў Уімблдона 4 гадзіны 48 хвілін), Надаль стаў першым тэнісістам з 1980 году (пасьля Бьёрна Борга), якому атрымалася выйграць у адзін год Ўімблдон і Ралан Гарос.

Уладальнік Кубка Дэвіса 2004 у складзе зборнай Гішпаніі.

Балянс асабістых сустрэч (па стане на 17 жніўня 2008):

  • 23 — 10 з Роджэрам Фэдэрэрам
  • 23 — 19 з Новакам Джокавічам
  • 5 — 6 з Мікалаем Давыдзенка
  • 7 — 3 з Эндзі Родзікам
  • 22 — 6 з Давыдам Фэрэрам
  • 13 — 0 з Рышарам Гаске
  • 4 — 3 з Джэймсам Блэйкам
  • 7 — 3 з Фэрнанда Ганзалесам
  • 7 — 0 з Томі Рабрэда
  • 5 — 2 з Давыдам Налбандзянам
Remove ads

Фіналы турніраў Вялікага Шлема ў адзінкавым разрадзе (30)

Перамогі (22)

Год Турнір Супраціўнік Лік
2005 Ралян Гарос Сьцяг Аргентыны Марыяна Пуэрта 6-76 6-3 6-1 7-5
2006 Ралян Гарос (2) Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 1-6 6-1 6-4 7-64
2007 Ралян Гарос (3) Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 6-3 4-6 6-3 6-4
2008 Ралян Гарос (4) Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 6-1 6-3 6-0
2008 Ўімбэлдан Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 6-4 6-4 6-75 6-78 9-7
2009 Аўстраліян Оўпэн Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 7-5 3-6 7-63 3-6 6-2
2010 Ралян Гарос (5) Сьцяг Швэцыі Робін Содэрлінг 6-4 6-2 6-4
2010 Ўімбэлдан (2) Сьцяг Чэхіі Тамаш Бэрдых 6-3 7-5 6-4
2010 ЮС Оўпэн Сьцяг Сэрбіі Новак Джокавіч 6-4 5-7 6-4 6-2
2011 Ралян Гарос (6) Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 7-5 7-63 5-7 6-1
2012 Ралян Гарос (7) Сьцяг Сэрбіі Новак Джокавіч 6-4 6-3 2-6 7-5
2013 Ралян Гарос (8) Сьцяг Гішпаніі Давід Ферэр 6-3 6-2 6-3
2013 ЮС Оўпэн (2) Сьцяг Сэрбіі Новак Джокавіч 6-2 3-6 6-4 6-1
2014 Ралян Гарос (9) Сьцяг Сэрбіі Новак Джокавіч 3-6 7-5 6-2 6-4
2017 Ралян Гарос (10) Сьцяг Швайцарыі Стэн Ваўрынка 6-2 6-3 6-1
2017 ЮС Оўпэн (3) Сьцяг ПАР Кэвін Андэрсан 6-3 6-3 6-4
2018 Ралян Гарос (11) Сьцяг Аўстрыі Дамінік Цім 6-4 6-3 6-2
2019 Ралян Гарос (12) Сьцяг Аўстрыі Дамінік Цім 6-3 5-7 6-1 6-1
2019 ЮС Оўпэн (4) Сьцяг Расеі Данііл Мядзьведзеў 7-5 6-3 5-7 4-6 6-4
2020 Ралян Гарос (13) Сьцяг Сэрбіі Новак Джокавіч 6-0 6-2 7-5
2022 Аўстраліян Оўпэн (2) Сьцяг Расеі Данііл Мядзьведзеў 2-6 6-75 6-4 6-4 7-5
2022 Ралян Гарос (14) Сьцяг Нарвэгіі Каспэр Руд 6-3 6-3 6-0

Паразы (8)

Год Турнір Супраціўнік Лік
2006 Wimbledon Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 6-0 7-65 6-7² 6-3
2007 Wimbledon (2) Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 7-67 4-6 7-6³ 2-6 6-2
2011 Wimbledon (3) Сьцяг Сэрбіі Новак Джокавіч 4-6 1-6 6-1 3-6
2011 ЮС Оўпэн Сьцяг Сэрбіі Новак Джокавіч 2-6 4-6 7-63 1-6
2012 Аўстраліян Оўпэн Сьцяг Сэрбіі Новак Джокавіч 7-5 4-6 2-6 7-65 5-7
2014 Аўстраліян Оўпэн (2) Сьцяг Швайцарыі Стэн Ваўрынка 3-6 2-6 6-3 3-6
2017 Аўстраліян Оўпэн (3) Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 4-6 6-3 1-6 6-3 3-6
2019 Аўстраліян Оўпэн (4) Сьцяг Сэрбіі Новак Джокавіч 3-6 2-6 3-6
Remove ads

Фіналы турніраў у адзінкавым разрадзе (39)

Перамогі (31)

Больш інфармацыі Тытулы ...
Дата Турнір Пакрыцьцё Супраціўнік у фінале Лік
1. 15 жніўня 2004 Сопат, Польшча Грунт Сьцяг Аргентыны Хасэ Акасуса 6-3 6-4
2. 19 лютага 2005 Коста дэ Саўп, Бразылія Грунт Сьцяг Гішпаніі Альбэрта Марцін 6-0 6-7² 6-1
3. 26 лютага 2005 Акапулька, Мэксыка Грунт Сьцяг Гішпаніі Альбэрт Монтанэс 6-1 6-0
4. 17 красавіка 2005 Монтэ-Карлё, Манака Грунт Сьцяг Аргентыны Гільерма Корыа 6-3 6-1 0-6 7-5
5. 24 красавіка 2005 Барсэлёна, Гішпанія Грунт Сьцяг Гішпаніі Хуан Карлас Фэрэра 6-1 7-64 6-3
6. 8 траўня 2005 Рым, Італія Грунт Сьцяг Аргентыны Гільерма Корыа 6-4 3-6 6-3 4-6 7-66
7. 5 чэрвеня 2005 Roland Garros, Францыя Грунт Сьцяг Аргентыны Марыяна Пуэрта 6-76 6-3 6-1 7-5
8. 10 ліпеня 2005 Баштад, Швэцыя Грунт Сьцяг Чэхіі Томаш Бэрдых 2-6 6-2 6-4
9. 24 ліпеня 2005 Штутгарт, Нямеччына Грунт Сьцяг Аргентыны Гастон Гаўдыё 6-3 6-3 6-4
10. 14 жніўня2005 Манрэаль, Канада Хард Сьцяг ЗША Андрэ Агасі 6-3 4-6 6-2
11. 18 верасьня 2005 Пэкін, Кітай Хард Сьцяг Аргентыны Гільерма Корыа 5-7 6-1 6-2
12. 23 кастрычніка 2005 Мадрыд, Гішпанія Хард (I) Сьцяг Харватыі Ян Любічыч 3-6 2-6 6-3 6-4 7-6³
13. 4 сакавіка 2006 Дубай, ЗАЭ Хард Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 2-6 6-4 6-4
14. 23 апр 2006 Монтэ-Карлё, Манака Грунт Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 6-2 6-7² 6-3 7-65
15. 30 красавіка 2006 Барсэлёна, Гішпанія Грунт Сьцяг Гішпаніі Томі Рабрэда 6-4 6-4 6-0
16. 14 траўня 2006 Рым, Італія Грунт Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 6-70 7-65 6-4 2-6 7-65
17. 11 чэрвеня 2006 Roland Garros, Францыя Грунт Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 1-6 6-1 6-4 7-64
18. 18 сакавіка 2007 Індыян Ўэлс, ЗША Хард Сьцяг Сэрбіі Новак Джокавіч 6-2 7-5
19. 22 красавіка 2007 Монтэ-Карлё, Манака Грунт Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 6-4 6-4
20. 29 красавіка 2007 Барсэлёна, Гішпанія Грунт Сьцяг Аргентыны Гільерма Каньяс 6-3 6-4
21. 13 траўня 2007 Рым, Італія Грунт Сьцяг Чылі Фэрнанда Ганзалес 6-2 6-2
22. 10 чэрвеня 2007 Roland Garros, Францыя Грунт Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 6-3 4-6 6-3 6-4
23. 22 ліпеня 2007 Штутгарт, Нямеччына Грунт Сьцяг Швайцарыі Станіслас Ваўрынка 6-4 7-5
24. 27 красавіка 2008 Монтэ-Карлё, Манака Грунт Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 7-5 7-5
25. 4 траўня 2008 Барсэлёна, Гішпанія Грунт Сьцяг Гішпаніі Давыд Фэрэр 6-1 4-6 6-1
26. 18 траўня 2008 Гамбург, Нямеччына Грунт Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 7-5 6-7³ 6-3
27. 8 чэрвеня 2008 Roland Garros, Францыя Грунт Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 6-1 6-3 6-0
28. 15 чэрвеня 2008 Лёндан, Вялікабрытанія Трава Сьцяг Сэрбіі Новак Джокавіч 7-66 7-5
29. 6 ліпеня 2008 Wimbledon, Вялікабрытанія Трава Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 6-4 6-4 6-75 6-78 9-7
30. 27 ліпеня 2008 Таронта, Канада Хард Сьцяг Нямеччыны Нікалас Кіфэр 6-3 6-2
31. 17 жніўня 2008 Алімпіяда, Пэкін, Кітай Хард Сьцяг Чылі Фэрнанда Гансалес 6-3 7-6² 6-3

Паразы (8)

Дата Турнір Пакрыцьцё Супраціўнік у фінале Лік
1. 12 студзеня 2004 Оклэнд, Новая Зэляндыя Хард Сьцяг Славаччыны Дамінік Грбаты 4-6 6-2 7-5
2. 3 красавіка 2005 Маямі, ЗША Хард Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 2-6 6-74 7-65 6-3 6-1
3. 9 ліпеня 2006 Wimbledon, Вялікабрытанія Трава Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 6-0 7-65 6-7² 6-3
4. 20 траўня 2007 Гамбург, Нямеччына Грунт Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 2-6 6-2 6-0
5. 8 ліпеня 2007 Wimbledon, Вялікабрытанія Трава Сьцяг Швайцарыі Роджэр Фэдэрэр 7-64 4-6 7-6³ 2-6 6-2
6. 4 лістапада 2007 Парыж, Францыя Хард (I) Сьцяг Аргентыны Давыд Налбандзян 6-4 6-0
7. 6 студзеня 2008 Чэнай, Індыя Хард Сьцяг Расеі Міхаіл Южны 6-1 6-0
8. 6 красавіка 2008 Маямі, ЗША Хард Сьцяг Расеі Мікалай Давыдзенка 6-4 6-2
Remove ads

Інвэнтар

Адзежа і абутак — Nike. Ракетка — Babolat AeroPro Drive Cortex.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads