Apple Inc.
амэрыканскі вытворца апраграмаваньня і электронікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Эпл»[4][5][6] (анг. apple — яблык) — амэрыканская транснацыянальная карпарацыя, якая зьяўляецца вытворцай разнайстайнай спажывецкай электронікі, праграмнага забесьпячэньня і пэрсанальных кампутараў. Найболей узгадваемымі прадуктамі кампаніі зьяўляюцца кампутары Macintosh, а таксама iPod, iPhone і iPad. З праграмнага забесьпячэньня можна вылучыць апэрацыйную сыстэму Mac OS X, мэдыяплэер iTunes і гэтак далей. Праз інтэрнэт-краму Apple Store прадаваліся апаратнае і праграмнае забесьпячэньне.
Remove ads
Разьмяшчэньне
На 2015 г. «Эпл» меў 469 уласных крамаў у 17 краінах: Азія (4 краіны: ААЭ, Кітай, Турэччына і Японія), Амэрыка (3 краіны: Бразылія, ЗША і Канада), Аўстралія і Эўропа (9 краінаў: Брытанія, Бэльгія, Гішпанія, Італія, Нідэрлянды, Нямеччына, Францыя, Швайцарыя і Швэцыя). У ЗША налічвалася 268 крамаў (57% ад агульнага ліку), што месьціліся ў 44 зь 50 штатаў. У штаце Каліфорнія (ЗША), дзе знаходзілася галаўная сядзіба прадпрыемства, было 53 крамы (19% ад агульнага ліку крамаў у ЗША)[7].
Remove ads
Мінуўшчына
1 красавіка 1976 г. Стыў Джобс, Стыў Возьняк і Рональд Ўэйн заснавалі ў Купэртына (штат Каліфорнія, ЗША) прадпрыемства «Эпл» для распрацоўкі і збыту пэрсанальных кампутараў. 3 студзеня 1977 году прадпрыемства набыло правы юрыдычнай асобы пад назовам «Эпл кампутэр» (анг. Apple Computer). 12 сьнежня 1982 году адбылося першаснае разьмяшчэньне акцыяў на фондавай біржы Нацыянальнага аб’яднаньня парукаў і дылераў аўтаматызаваных катыровак (НАПДАК; анг. NASDAQ) па кошце $22 за акцыю. 9 студзеня 2007 году прадпрыемства пераназвалі ў «Эпл» у сувязі з абвяшчэньнем выпуску шматдотыкавага смартфона iPhone (бел. «я тэлефаную»). На студзень 2010 году Apple меў 284 розьнічныя крамы[8] у 10 краінах сьвету,[9]. У 2010 г. «Эпл» займеў найбольшую ў сьвеце капіталізацыю сярод прадпрыемстваў у галіне інфармацыйных тэхналёгіяў (больш за $300 млрд)[10].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads