Black Holes and Revelations

альбом гурту Muse 2006 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Black Holes and Revelations
Remove ads

Black Holes & Revelations — чацьверты студыйны альбом брытанскага рок-гурта Muse, выдадзены 3 ліпеня 2006 году. Запіс альбома быў зроблены ў Нью-Ёрку і Францыі. Альбом адлюстраваў зьмены ў музычным стылі гурта, на яго паўплывалі Queen, Millionaire, Sly and the Family Stone, Depeche Mode, Franz Ferdinand і музыка паўднёвай Італіі.[1]

Хуткія факты Альбом Muse, Храналёгія Muse ...

Лірыка альбома ўвабрала ў сябе пэўны палітычны падтэкст, навукова-фантастычныя тэмы, кансьпіратыўныя тэорыі, тэму ўварваньня прышэльцаў, а таксама болей звычайныя тэксты на тэму каханьня.

Альбом быў зьмешчаны на 34-ю пазыцыю чытачамі часопісу Q Magazine у намінацыі Лепшага гурта Вялікабрытаніі ўсіх часоў у лютым 2008 году. За першы тыдзень продажаў у Вялікабрытаніі было прададзена 115 144 копіі альбома,[2] што было болей, чым для папярэдняга альбома Absolution. Альбом стаў двойчы плятынавым, быў намінаваны на Mercury Prize.[3]

У Вялікабрытаніі было выдадзена 5 самотнікаў, зь якіх 3 былі выдадзеныя дадаткова ў ЗША. Было праведзенае сусьветнае турнэ, падчас якога гурт выступіў у Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і большасьці краінаў Эўропы і Азіі.

Remove ads

Зьмест

Усе словы, акрамя «Assassin» (Muse), напісаныя Мэт’ю Бэламі. Уся музыка, акрамя «Map of the Problematique» (Мэт’ю Бэламі), напісаная Muse.

Больш інфармацыі №, Назва ...

«Take a Bow» прагучала ў перадачы Top Gear падчас тэставаньня Noble M15 Рычардам Гэмандам. Таксама яна трапіла ў другі афіцыйны трэйлер да фільму «Хавальнікі».[6]

Песьні, якія трапілі на абмежаванае выданьне DVD

  • «Supermassive Black Hole» (відэа)
  • «Starlight» (відэа)
  • «Knights of Cydonia» (відэа)
  • «Supermassive Black Hole» (выступ у Парыжы)
  • «Starlight» (выступ у Капэнгагене на MTV Awards)
  • «Knights of Cydonia» (выступ у Лёндане)

Даўжэйшая і цяжэйшая вэрсія «Assassin» (з пазнакай Grand Omega Bosses Version) была запісаная дадаткова і ёсьць на EP Knights of Cydonia.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads