Dž (дыграф)

лацінскі дыграф From Wikipedia, the free encyclopedia

Dž (дыграф)
Remove ads

, (дж) — лацінскі дыграф.

Хуткія факты Зьвесткі, Тып ...
Remove ads

Беларуская мова

У беларускай мове гэты дыграф адпавядае кірылічнаму дыграфу Дж, пазначае гук [dʐ] і выкарыстоўваецца ў беларускай лацінцы.

Славацкая мова

У славацкай мове дыграф DŽ пазначае гук [d͡ʒ]. Ён зьяўляецца самастойнай літарай (10 літара славацкага альфабэту) і займае месца ў альфабэце пасьля літары ⟨dz⟩.

Харвацкая мова

У харвацкім альфабэце (гаевіцы) дыграф ⟨dž⟩ пазначае гук [d͡ʒ]. Ён зьяўляецца самастойнай літарай 7-я літара харвацкага альфабэту) й займае месца ў альфабэце пасьля літары ⟨d⟩. Таксама гаевіца (разам з вуковіцай) выкарыстоўваецца для запісу іншых варыянтаў сэрбахарвацкай мовы (сэрбскай, басьнійскай, чарнагорскай).

Іншыя мовы

Дыграф ⟨dž⟩, які напісаны рознымі ґарнітурамі

У іншых мовах дыграф ⟨dž⟩ пазначае гук [d͡ʒ], але ў чэскай, балтыйскіх і іншых мовах ён перадаецца з дапамогай дыграфа, які не лічыцца літарай.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads