Debian
дыстрыбутыў апэрацыйнай сыстэмы GNU/Linux From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Debian (бел. Дэбіян) — апэрацыйная сыстэма сямейства Linux, заснаваная на праграмным забесьпячэньні з адкрытым зыходным кодам. Распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі GNU. Debian прэзэнтаваў Іан Мэрдак 16 жніўня 1993 году. Назва «Debian» утвораная ад спалучэньня імёнаў стваральніка першай вэрсіі гэтай апэрацыйнай сыстэмы Іяна Мэрдака і ягонай жонкі Дэбры (па-ангельску: Debra)[1]. Паводле стану на 15 ліпеня 2017 году, Debian падтрымлівала восем плятформаў: IA-32, x86-64[2], PowerPC[3], SPARC, ARM, MIPS[4], IBM System z[5] ды Intel 80386. Асноўны пакетны мэнэджар у Debian — dpkg, таксама выкарыстоўваецца Advanced Packaging Tool (APT). Па змоўчаньні ў Debian усталёўваецца інтэрфэйс GNOME, але ёсьць магчымасьць дадаткова ўсталяваць таксама KDE, Xfce, LXDE, MATE, Cinnamon ды іншыя[6]. Зыходны код апэрацыйнай сыстэмы Debian разьмяшчаецца на плятформе github.
Remove ads
Гісторыя вэрсій
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads