Ubuntu

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ubuntu
Remove ads

Ubuntu (вымаўляецца Убу́нту)[2]апэрацыйная сыстэма, заснаваная на Debian. Асноўным распрацоўшчыкам і спонсарам зьяўляецца кампанія Canonical Ltd.. У цяперашні час праект актыўна разьвіваецца й падтрымліваецца вольнай супольнасьцю. Ubuntu карыстаюцца прыкладна 20 мільёнаў карыстачоў[3] , што робіць яго адным з самых папулярных дыстрыбутываў Linux для настольных кампутараў[4]. Ён зьяўляецца 4-м у сьпісе самых папулярных АС для вэб-сэрвэраў[5] і яго папулярнасьць хутка расьце [6].

Хуткія факты Распрацоўнік, Выпускі ...

Звычайна новыя вэрсіі дыстрыбутываў выходзяць кожныя паўгоду і падтрымліваюцца абнаўленьнямі бясьпекі на працягу паўтара году, а вэрсіі LTS[7], якія выходзяць раз у 2 гады, падтрымліваюцца на працягу 5 гадоў, як сэрвэрныя, так і варыянты для настольных кампутараў[8]. Пачынаючы з вэрсіі 12.04 падтрымка LTS-вэрсіяў працягваецца 5 гадоў незалежна ад вэрсіі, у адрозьненьне ад папярэдніх 3 гадоў для настольных вэрсіяў і 5 гадоў для сэрвэрных[9][10].

Ubuntu пастаўляецца з падборкай апраграмаваньня[11] для сэрвэраў і працоўных станцыяў. Яна ўсталёўваецца на настольныя кампутары з дапамогай LiveCD [12], LiveUSB або г.зв. тэкставага ўсталёўшчыка[13]. Існуюць вэрсіі для пашыраных архітэктураў працэсараў, такіх як i386, AMD64, ARM.

Remove ads

Рэлізы

Кожны рэліз мае кодавае імя й вэрсію, заснаваную на годзе й месяцы выхаду. Кодавыя імёны вэрсій складаюцца з двух ангельскіх словаў: прыметніка й назвы жывёлаў, якія пачынаюцца на адну й тую ж літару. Пачынаючы з 6/6 Dapper Drake (LTS) першыя літары словаў кодавага імя зьмяняюцца ў адпаведнасьці з лацінскім альфабэтам.[14]

Больш інфармацыі Вэрсія, Дата рэлізу ...
Больш інфармацыі Умоўныя абазначэньні: ...
Remove ads

Дадатковыя зьвесткі

  • Цягам 2006—2008 гадоў дзеля спрашчэньня кіраваньня сваімі 400 сэрвэрамі Вікіпэдыя ажыцьцявіла іх перавод з дыстрыбутываў Рэд Хэт і Фэдора на Ubuntu[65].
  • У 2006 годзе француская паліцыя пачала перавод 90 тыс. сваіх кампутараў з Wndows XP на Ўбунту Лінукс дзеля ашчаджэньня сродкаў[66].
  • У Францыі ў 2007 годзе ў Парлямэнце адмовіліся ад карыстаньня Windows XP і перайшлі на карыстаньне Ubuntu. Ubuntu выкарыстоўваецца як сыстэма па змоўчаньні ў школах Грузіі, Македоніі. У Гішпаніі разгортваецца праект на больш за 400 тыс. кампутарных сыстэм з Ubuntu для вучэбных установаў.[67]
  • У 2009 годзе дзеля ашчаджэньня грошай на Ўбунту перайшла Тэхнічная школа Ісьляндыі[68].
Remove ads

Глядзіце таксама

  • Linux Mint — дыструбутыў, заснаваны на Ubuntu

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads