F & M
студыйны альбом Lindemann 2019 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
F & M (абр. ад «Frau & Mann», зь ням. — «Жанчына й мужчына») — другі студыйны альбом нямецка-швэдзкага супэргурта Lindemann, з удзелам фронтмэна Rammstein Тыля Ліндэмана й Пэтэра Тэгтгрэна, заснавальніка Hypocrisy і Pain. Альбом выйшаў 22 лістапада 2019 году на лэйблах Universal і Vertigo Berlin[4].
Пяць песьняў з альбома былі выдадзеныя ў якасьці самотнікаў: «Mathematik», «Steh auf», «Ich weiß es nicht», «Knebel» і «Platz Eins» . «Steh auf» дасягнуў восьмай пазыцыі ў нямецкіх чартах[6].
Вакаліст Тыль Ліндэман вяртаецца да сьпеву на нямецкай мове ў гэтым альбоме[4], у адрозьненьне ад дэбютнага альбома гурта Skills in Pills, які ён сьпяваў цалкам на ангельскай мове (акрамя «G-spot Michael»).
Remove ads
Вокладкі
Альбом мае тры вокладкі.

Чорна-белая вокладка
Пад надпісам «LINDEMANN» намаляваны Тэгтгрэн і Ліндэман з курамі на рукох і гіпсавымі маскамі на тварах[7]. Унізе вокладкі напісана «F & M». Спэцыяльны альбом пераплецены як кніга.
Гісторыя
14 красавіка 2018 году ў Гамбургу адбылася прэмʼера спэктакля «Hänsel und Gretel», у якім сыграў Тыль Ліндэман[8]. Спэцыяльна для гэтага выступу гурт запісаў 6 кампазыцыяў: «Wer weiß das shon», «Schlaf ein», «Allesfresser», «Sauber», «Knebel» і «Blut». Усе песьні, акрамя «Sauber» былі перазапісаны ў студыйнай якасьці й выпушчаны на альбоме.
18 сьнежня 2018 году, задоўга да анонсу альбома, Lindemann выпусьцілі кліп і песьню «Mathematik» з удзелам нямецкага рэпера Haftbefehl[9]. На наступны дзень песьня была выпушчана ў якасьці самотніка. Альбом быў анансаваны 13 верасьня 2019 году разам з выхадам самотніка «Steh Auf»[10]. Кліп на гэтую песьню з удзелам швэдзкага актора Пэтэра Стормарэ выйшаў у той жа дзень[11].
13 кастрычніка гурт на сваім YouTube-канале падзяліўся невялікім урыўкам песьні «Blut» з новага альбома[12]. Трэці самотнік «Ich weiß es nicht» убачыў сьвет 18 кастрычніка таго ж году. На другім баку пласьцінкі знаходзіўся рэмікс на гэтую песьню папулярнага амэрыканскага гурта Ministry[13].
21 кастрычніка на YouTube-канале гурта выйшла чорна-белае музычнае відэа на «Ich weiß es nicht», згенераванае нэўрасеткай[14]. 29 кастрычніка 2019 гурт выклаў на свой канал яшчэ адзін урывак, але на гэты раз зь песьні «Allesfresser»[15]. 1 лістапада выйшаў самотнік «Knebel» разам з музычным відэа для яго, бесцэнзурная вэрсія якога даступная на сайце www.knebel-video.com[16].
21 лістапада, за дзень да выхаду альбома, гурт апублікаваў тызер да наступнага відэакліпа. Frau & Mann быў выпушчаны 23 лістапада. У кліпе зьняліся таксама Сьвятлана Лабада й Пэтэр Стормарэ, які раней зьняўся ў іншым кліпе гэтай жа групы. F & M выйшаў на лэйблах Universal Music і Vertigo Berlin 22 лістапада 2019 году й стаў даступны для анлайн-праслухоўваньня[17], на вініле[18] і CD. Апошні выйшаў у двух выданьнях — стандартным[19] і дэлюкс[20]. Вініл жа зьмяшчае іншыя вэрсіі вокладкі альбома[18].
Да дэлюкс-выданьня CD прыкладаецца 42-старонкавая кніга ў цьвёрдай вокладцы[20]. Вініл, дэлюкс CD і ўсе лічбавыя дэлюкс-выданьні зьмяшчаюць дзьве дадатковыя песьні: «Mathematik» і вэрсію песьні «Ach so gern» ад гурта Pain[17][18][20].
Гісторыя выпуску
Remove ads
Самотнікі
На альбоме ёсьць 5 самотнікаў:
Сьпіс кампазыцыяў
Стандартнае выданьне
Спэцыяльнае выданьне / Электроннае выданьне
Падвойнае LP выданьне
Remove ads
Чарты
Remove ads
Сэртыфікацыі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads