Herzeleid (альбом Rammstein)

альбом Rammstein From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Herzeleid (зь ням. — «душэўныя пакуты», «смутак») — дэбютны альбом нямецкага Neue-Deutsche-Härte-гурта Rammstein, выпушчаны 25 верасьня 1995 году[11].

Хуткія факты Студыйны альбом Rammstein, Храналёгія Rammstein ...

Мова песьняў нямецкая. Музыка й словы да песьняў Тыль Ліндэман, Рыхард Круспэ, Паўль Ляндэрс, Олівэр Рыдэль, Крыстоф Шнайдэр, Крысьціян Лёрэнц.

Remove ads

Вокладка

Вокладка альбома адлюстроўвае ўдзельнікаў гурта на фоне велізарнай кветкі па пояс без адзеньня. Гэта прымусіла крытыкаў вінаваціць гурт ў спробе паказаць сябе як «пануючую расу».

Гэта сапраўды па-дурному <…> Гэта проста фота.

 Рыхард Круспэ, herzeleid.com[12]

Была распрацаваная новая вокладка, дзе былі толькі твары музыкаў.

Гісторыя

Запіс праходзіў у Стакгольме, Швэцыя, на студыі Polar Studios. Група была прабыла там тыдзень, толькі каб запісаць барабанныя партыі. Пасьля гэтага яны пераехалі ў прыватную студыю свайго прадусара Якаба Гэльнара. Ён працаваў толькі ў дзень на працягу тыдня, так што па вечарах і ў выходныя гурт быў у студыі сам-насам. Аніхто з удзельнікаў гурта не размаўляў на ангельскай альбо швэдзкай, таму яны нікуды не маглі выйсьці, што прывяло да расчараваньня ўнутры гурта. У цэлым запіс усяго альбому заняў у іх тры месяцы. Пасьля гэтага Якаб пачаў мантаваць альбом у адзіночку. Рыхард быў адзіным удзельнікам гурта, які прысутнічаў падчас зьмешваньня, і пасьля таго, як ён зразумеў, што Якаб паняцьця ня меў, як правільна зводзіць альбом, яны пачалі спрачацца, і анічога не было зроблена. Такім чынам, Рыхард заклікаў усіх у Стакгольме: гурт, Якаба, кіраўніцтва й лэйбл. Яны вырашылі, што нехта іншы павінен міксаваць альбом, і менавіта так яны трапілі да Рональда Прэнта. Зьмешваньне зь ім было зроблена ў Гамбургу, і хоць у іх былі некаторыя рознагалосьсі зь зьмешваньнем, Рыхард думае, што ён выратаваў альбом.

Remove ads

Самотнікі

  • «Du riechst so gut» — 24 жніўня 1995
  • «Seemann» — 8 студзеня 1996
  • «Du riechst so gut ’98» — 17 красавіка 1998
  • «Asche zu Asche» — 15 студзеня 2001

Сьпіс кампазыцыяў

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Чарты

Тыднёвыя чарты

Больш інфармацыі Найвышэйшыя пазыцыі ў чартах, АЎТ ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads