Sehnsucht (альбом Rammstein)

другі студыйны альбом нямецкага Neue-Deutsche-Härte-гурта Rammstein (1997) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Sehnsucht (зь ням. — «туга») — другі студыйны альбом нямецкага гурта Rammstein, выпушчаны 22 жніўня 1997 году. Амаль адразу пасьля выхаду стаў плятынавым. Альбом адрозьніваецца асаблівай дынамікай і жорсткім, зьлёгку рваным гітарным рыфам[1].

Хуткія факты Студыйны альбом Rammstein, Храналёгія Rammstein ...

Мова песьняў нямецкая. Музыка й словы да песьняў Тыль Ліндэман, Рыхард Круспэ, Паўль Ляндэрс, Олівэр Рыдэль, Крыстоф Шнайдэр, Крыстыян Лёрэнц.

Remove ads

Гісторыя

Запіс альбома пачаўся ў лістападзе 1996 году, калі Rammstein і іхны прадусар Якаб Гэльнар прыехалі ў Temple Studios на Мальце. Усяго гуртам было запісана 13 песьняў.

«Das Modell(ru)» (кавэр песьні Kraftwerk) і «Kokain», нягледзячы на запіс альбома, пазьней выйшлі ў якасьці асобных самотнікаў. Адна зь песьняў мела працоўную назву «Sadist», але дагэтуль невядома, якая менавіта.

Вокладка

Альбомны буклет зьмяшчае шэсьць фотаздымкаў, па адной на кожнага чальца гурта, намаляванага зь незвычайнай канструкцыяй на твары. Аснову канструкцыі складаюць кухонныя прадметы — відэльцы, лыжкі, нажы, лапатачкі й г. д.

Rammstein — гэта не акампанемэнт для вакаліста. Мы шасьцёра раўназначных ідэяў. Гэта вельмі складана каму-небудзь даказаць. Лэйбл і прэса заўсёды хочуць мець адну зорку й не лічыцца з астатнімі.

 Тыль Ліндэман, інтэрвію Classic Rock, 2001 год[2]

На адной з вэрсіяў вокладцы намаляваны Тыль Ліндэман з кратамі для ўзьняцьця яек у якасьці намордніка й відэльцамі ў якасьці сонцаахоўных акуляраў. Гэта дало падставу крытыкам вінаваціць гурт ў нацызьме.

Remove ads

Самотнікі

  • «Engel» — 1 красавіка 1997
  • «Engel [Fan-Edition]» — 23 траўня 1997
  • «Du hast» — 18 лістапада 1997
  • «Sehnsucht» — 18 лістапада 1997

Сьпіс кампазыцыяў

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads