Айфон

амэрыканская сэрыя смартфонаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Айфон
Remove ads

«Айфон»[1][2][3][4] (анг. iPhone; Рэтронім арыгінальны Айфон, Айфон 1G або Айфон 2G) — смартфон, які быў распрацаваны і прадаваўся амэрыканскай кампаніяй «Эпл».

Хуткія факты Падкляса ад, Імя ...
Thumb
iPhone ззаду

Гэта мадэль першага пакаленьня, якую абвясьцілі 9 студзеня 2007 пасьля многіх гадоў чутак і спэкуляцыяў.

Remove ads

Гісторыя

Перадгісторыя

Карані ўзьнікненьня «Айфон» ўзыходзяць да часу, калі зьявіўся і набраў папулярнасьць плэер «Айпод» (анг. iPod). У пэрыяд 2002—2004 гадоў дырэктара «Эпла» Стыва Джобса сталі наведваць першыя думкі зрабіць прыладу, якая бы аб’яднала ў сабе ўсе папулярныя прылады, якія людзям прыходзілася насіць паасобку: мабільны тэлефон, плэер, камунікатар.

Першая спроба стварыць тэлефон насіла кодавае імя «Purple 1» і ня выйшла на рынак[5]. Наступным этапам Apple паўдзельнічала ў стварэньні мабільнага тэлефона Motorola ROKR, які выйшаў на рынак у верасьні 2005 году. Тэлефон пазыцыянаваўся як плэер, шчыльна інтэграваны з прайгравальнікам iTunes[6]. Інтэрфэйс плэеру ў тэлефоне быў спраектаваны «Эпл» і быў падобны да інтэрфэйсу «Айпода». Аднак з прычыны няўдалага дызайну і слабой функцыянальнасьці тэлефон не атрымаў шырокага распаўсюджваньня і нават быў названы правалам году[7][8].

Нягледзячы на працу над «Матаролай Рокр», ужо ў лютым 2005 году Стыў Джобс пачаў перамовы з апэратарам мабільнай сувязі «Сінгюляр». Распрацоўка «Айфона» праходзіла ў становішчы строгай сакрэтнасьці. Інжынэры, якія працавалі над рознымі часткамі прадукту, ня мелі магчымасьці мець зносіны адзін з адным; так, напрыклад, распрацоўнікі апарату мелі справу з прататыпам праграмнага забесьпячэньня, а распрацоўнікі ПА выпрабоўвалі яго на поплатках, пастаўляных у драўляных карпусах. Для перамоў з Cingular інжынэры Apple рэгістраваліся пад выглядам супрацоўнікаў партнэрскай кампаніі Infineon. Праект быў названы «Фіялетавы 2» (анг. Purple 2)[5].

Чуткі аб меркаваным выхадзе мабільнага тэлефону ад «Эпла» памнажаліся з 1999 году[9]. Існавала маса канцэпцый меркаванага вонкавага выгляду тэлефона, часьцей за ўсё казалі пра нешта накшталт «Айпода нана» з высоўнай клявіятурай[10]. Пасьля выхаду 18 сьнежня 2006 году аднайменнага інтэрнэт-тэлефона ад амэрыканскай кампаніі «Сіско» шмат хто палічыў, што мабільны тэлефон ад «Эпла» так і ня будзе выпушчаны[11].

У гэты час інжынэры «Эпла» працавалі не пакладаючы рук, спадзеючыся выпусьціць тэлефон або хоць бы які працоўны прататып да зададзенага тэрміну[12]. «Айфон» быў з трыюмфам прадстаўлены на выставе «Максусьвет» 9 студзеня 2007 году[13][14]. У продаж ён паступіў 29 чэрвеня 2007 году.

Першы «Айфон»

Першая вэрсія «Айфона» не была пазбаўленая недахопаў. Найболей істотным недахопам, што выклікаў найбольшую крытыку, і найболей верагодным для ўхіленьня яго ў новай вэрсіі «Айфона» звалася адсутнасьць падтрымкі сотавай сувязі 3-га пакаленьня, якое прыводзіць да неабходнасьці выкарыстоўваць для доступу ў інтэрнэт істотна меней хуткасны фармат EDGE[15]. Важнасьць падтрымкі 3G для смартфонаў прыводзіла да таго, што менавіта гэты аспэкт выклікаў найбольшую колькасьць фантазіяў адносна чаканьняў яго зьяўленьня ў iPhone[16]. Незадоўга да канфэрэнцыі WWDC 2008 быў складзены сьпіс найболей цікавых меркаваных анонсаў, у якім iPhone 3G заняў першае месца як найболей верагодны[17].

«Айфон 3Г»

Як і чакалася, 9 чэрвеня 2008 году на «Ўсясьветнай канфэрэнцыі распрацоўнікаў-2008» была анансаваная новая вэрсія «Айфона», названая «Айфон 3Г».

Мадыфікацыі не вычэрпваліся зьяўленьнем падтрымкі мабільных сетак трэцяга пакаленьня. Сярод найболей істотных — падтрымка GPS і A-GPS; новая вэрсія апэрацыйнай сыстэмы iPhone OS X 2.0; невялікія зьмены ў дызайне (стаў ледзь тоўшчы), уключаючы зьяўленьні мадэлі белага колеру; паніжэньне кошту да 199 $ за 8 гігабайтаў і 299 $ за 16 Гб базавую мадэль, паступовае пашырэньне сфэры распаўсюджваньня «Айфона» да 70-ці краінаў на працягу некалькіх месяцаў[18].

У трэцім квартале 2008 году кампанія «Эпл» прадала 6,89 мільёну «Айфон 3Г». Пры гэтым не паведамляецца, якая колькасьць смартфонаў была выпушчана «Эплам» за гэты пэрыяд. Прадаваўся больш чым у 50 краінах, але Беларусі ў гэтым сьпісе не было.

Remove ads

Назва

Назва «Айфон» падыходзіла для мабільнага тэлефона ад «Эпла» з улікм посьпеху плэераў «Айпод» і іншых прадуктаў кампаніі з прыстаўкай «Ай» (анг. «i»). Аднак гэтым разам паўстаў шэраг складанасьцяў.

Гандлёвая марка «Айфон» была зарэгістраваная 20 сакавіка 1996 году кампаніяй «Інфагіар» (анг. Infogear)[19]. 16 сакавіка 2000 году кампанія «Сіско Сыстэмз» набыла «Інфагіар» разам з правамі на гандлёвую марку[20]. 18 сьнежня 2006 году «Сіско» выпусьціла лінейку інтэрнэт-тэлефонаў «Лінксыс Айфон ЎІП» («Linksys iPhone WIP»)[11].

Пасьля аб’явы 9 студзеня 2007 году аб выпуску «Эплам» мабільнага тэлефона з назвай «Айфон» кампанія «Сіско» падала ў суд на «Эпл» за неправамернае выкарыстаньне таварнага знаку[21]. 21 лютага 2007 году кампаніі дасягнулі дамовы аб сумесным выкарыстаньні гандлёвай маркі «Айфон», дэталі якога не разгалошвалі[22].

Remove ads

Асноўныя функцыі

Хуткія факты Працэсар, Экран ...

Тэлефон

Тэлефанаваньні й галасавая пошта

«Айфон» дазваляў зьдзяйсьняць званкі, усталёўваць канфэрэнц-сувязь, у тым ліку аб’ядноўваць званкі падчас гутаркі. Кіраваньне голасам падтрымліваецца пры ўсталёўцы дадатковага апраграмаваньня.

Адной з асаблівасьцяў «Айфона» былі візуальная галасавая пошта, якая дазваляе кіраваць галасавымі паведамленьні наўпрост у інтэрфэйсе тэлефона. Такая функцыя стала магчымай дзякуючы таму, што мабільныя апэратары, партнэры «Эпла» (AT&T, T-Mobile, O2, Orange, TeliaSonera), адпаведна адаптавалі свой інтэрфэйс галасавой пошты. Кампанія Klausner Technologies падала ў суд на «Эпле» за парушэньне двух патэнтаў, зьвязаных з галасавой поштай[25].

Тэкставыя паведамленьні

SMS у выглядзе дыялёгу, але няма імгненнай справаздачы аб дастаўцы.

Блізкая радыёсувязь

Заяўлены Bluetooth v2.0+EDR, але адсутнічае перадача файлаў. Ня ўсе гарнітуры сумяшчальныя. Патрабуе ўсталёўкі асобнага софту.

Рынгтоны

Рынгтоны можна купіць толькі ў краме «Айцюнз». Усталёўка звычайных мэлёдый, як у іншых смартфонах, не прадугледжаная, але магчымая з дапамогай адмысловага ПА. На кампутарах «Эпл Макінтош» з дапамогай бясплатнага ПА «Гаражны гурт» (анг. «Garage Band»), уваходнага ў склад камплекта «Айлайф» (анг. iLife), можна зрабіць рынгтоны даўжынёй да 40 сэкунд, і бясплатна іх усталяваць у «Айфон».

Музыка, фота і відэа

У якасьці музычнага плэера выкарыстоўваецца праграма, візуальна падобная з выкарыстоўвальнай на плэерах «Айпод», але мела значна большы функцыянал.

Экран вялікага памеру дазваляе глядзець відэа практычна ў зыходнай якасьці. Не падтрымліваецца папулярны фармат AVI, таму відэа неабходна канвэртаваць у MP4.

Інтэрнэт

Падтрымка EDGE і WiFi. Убудаваная мабільная вэрсія браўзэра Safari забясьпечвае найболей хуткі і зручны сэрфінг, нягледзячы на некаторыя абмежаваньні плятформы (такія, як адсутнасьць падтрымкі тэхналёгіі Flash), якія могуць быць зьнятыя ў будучыні. Мамэнтальнае маштабаваньне з выкарыстаньнем шматдотыкавай тэхналёгіі. Аўтаматычнае арыентаваньне становішча старонкі ў залежнасьці ад становішча тэлефона ў прасторы (выкарыстоўваецца аксэлеромэтар). Паўнавартасная падтрымка ўэб-стандартаў (CSS, XHTML, JavaScript і іншыя). Дадзены браўзэр лічыцца самым хуткім браўзэрам на дадзены момант (2008) на мабільных прыладах падобнага формаў-фактару.

Асаблівасьці інтэрфэйсу

Выкарыстоўваецца адмысловая вэрсія сыстэмы OS X, у якой карыстацкі інтэрфэйс Cocoa быў заменены на адмысловую, мабільную вэрсію, арыентаваную на працу пальцамі (без выкарыстаньня стылуса) і на мультысэнсарны экран: Cocoa Touch. Дзякуючы гэтаму распрацоўнікам прыйдзецца прыкласьці мінімум высілкаў для партаваньня праграм на iPhone за кошт аналягічнай працы праграм на сыстэме Mac OS X, большая частка коду будзе працаваць дзякуючы аналягічнай архітэктуры ядра; патрабуецца толькі перапісаць карыстацкі інтэрфэйс.

Сыстэма глябальнага пазыцыяваньня

«Айфон 3Г», другая вэрсія камунікатара, атрымала паўнавартасную падтрымку A-GPS, прычым з магчымасьцю функцыянаваць як ГСП (анг. GPS) у адсутнасьці сыгналу ад правайдэра A-GPS. GPS-модуль iPhone выкарыстае тыя жа 2 антэны, што і для іншых сыстэм сувязі — 3G, Wi-fi, — таму ў складаных умовах сыгнал, атрымоўваны са спадарожніка, можа быць няўстойлівым. Пры наяўнасьці правайдэра A-GPS, інфармацыю аб глябальным пазыцыянаваньні тэлефон атрымлівае ад яго з выкарыстаньнем мабільнай сувязі, у яго адсутнасьці зьвяртаецца наўпрост да спадарожніка. Варта адзначыць, што пры гэтым карты для праграмы Maps трапляюць на iPhone зь інтэрнэту па мабільнай сувязі або Wi-fi, што робіць немагчымым выкарыстаньне Глябальнай сыстэмы пазыцыяваньня (ГСП) незалежна ад сеткі. Аднак гэтая праблема можа быць вырашаная іншымі распрацоўкамі, такімі як TomTom (якія захоўваюць карты на iPhone[26][27]), або заліваньнем кэш-файлу.

Remove ads

Праграмы

«Айфон» працаваў пад кіраваньнем апэрацыйнай сыстэмы OS X — мадыфікацыі Mac OS X для смартфону. Графічны інтэрфэйс пабудаваны на базе фрэймворку Cocoa Touch (адпаведна, мадыфікацыі «настольнага» Cocoa для OS X), што спрашчае напісаньне і пераноснасьць праграм для распрацоўнікаў пад Mac OS X. Для распрацоўнікаў выпушчаны пакет iPhone SDK для напісаньня і адладкі праграм пад дадзены апарат.

Убудаваныя праграмы

Першапачаткова ўсталяваныя наступныя праграмы, не зьвязаныя напроста з функцыямі тэлефона. Асобна варта адзначыць праграмы Safari, Photos, Mail, Maps і iTunes Wi-Fi Music Store, бо яны менавіта падкрэсьліваюць асаблівасьці iPhone і акрэсу прасоўваньня ў рэклямных кампаніях Apple.

  • Calculator — просты калькулятар з падтрымкай 4-х асноўных арытмэтычных дзеяньняў і адным вочкам памяці. У OS X 2.0 плянуецца ўкараненьне інжынэрнага рэжыму калькулятара (пры ляндшафтнай арыентацыі iPhone) з падтрымкай больш складаных функцыяў, а таксама пашырэньне функцыянальнасьці базавага рэжыму праграмы[28].
  • Calendar — каляндар-штодзёньнік. Можа быць сынхранізаваны з праграмай iCal.
  • Clock — гадзіньнік з падтрымкай гадзінных паясоў, будзільнік (з магчымасьцю незалежнай канфігурацыі некалькіх будзільнікаў), сэкундамэр і таймэр. Некаторыя лічаць Clock адной з найболей удалых рэалізацыяў дадзеных функцый на мабільных тэлефонах[29].
  • Maps — вэрсія праекту Google Maps, аптымізаваная для iPhone. Магчымасьць пошуку на карце па адрасе або тэлефоне, пракладка аптымальнага маршруту з улікам дарожнага руху, выгляд са спадарожніку й іншыя функцыі Web-вэрсіі праекту. Да недахопаў можна аднесьці адсутнасьць падтрымкі вонкавага GPS-навігатару па Bluetooth і нестандартную апрацоўку дакрананьня да экрана двума пальцамі — памяншэньне выявы (у іншых дастасунках для гэтай мэты выкарыстоўваецца падвойная пстрычка па павялічанай выяве)[30].
  • Mail — паштовы кліент. Хоць Mail мае ўсе базавыя магчымасьці для працы з электроннай поштай, ён выклікаў масу крытыкі з боку розных выданьняў і карыстачоў. Да асноўных недахопаў ставяцца складаная працэдура выдаленьня паведамленьняў, доўгая загрузка ліста, адсутнасьць сынхранізацыі з кампутарнымі паштовымі праграмамі, адсутнасьць опцыі «утоеная копія», недахопы ў падтрымцы IMAP і POP3 і іншыя. Крытыкі сходзяцца ў меркаваньні, што Mail — адно з слабых месцаў iPhone[31][32].
  • Notes — напісаньне і захоўваньне нататак. Вельмі просты дастасунак, пазбаўлены вялікай колькасьці функцый, натуральных для іншых праграм iPhone: не падтрымліваецца ляндшафтны рэжым, няма магчымасьці перасоўваньня па нататках пры дапамозе жэсту перагортваньня, немагчыма зьмяніць шрыфт тэксту.
  • Photos — мэнэджар фатаграфіяў, які прадстаўляе магчымасьць праглядаць фатаграфіі ў розным памеры і пры абедзьвюх арыентацыях экрана, паварочваць, павялічваць і памяншаць іх. Інтэрфэйс узаемадзеяньня шырока выкарыстае тэхналёгію Multitouch: для пераходу да наступнай фатаграфіі можна выкарыстаць жэст перагортваньня, для памяншэньня/павелічэньня фатаграфіі трэба ссунуць/рассунуць два пальца. Фатаграфіі могуць быць арганізаваныя ў альбомы; магчымы прагляд у рэжыме слайд-шоў. Photos сынхранізуецца з праграмамі iPhoto і Aperture на Mac OS X; таксама можна імпартаваць фатаграфіі з тэчкі на кампутары, што актуальна для карыстачоў іншых апэрацыйных сыстэм і фота-арганайзэраў.
  • Safari — вэб-браўзэр для iPhone. Асноўнай асаблівасьцю Safari зьяўляецца магчымасьць праглядаць Web-старонкі ў поўнапамернай вэрсіі без падганяньня да шырыні экрана, а замест гэтага маштабаваньні ўсяго зьмесьціва старонкі. Карыстач мае магчымасьць павялічыць любую частку старонкі з дапамогай стандартных жэстаў iPhone. Таксама ў Safari зручна рэалізаваная падтрымка ўкладак, у сувязі з чым карыстач можа адначасова ажыцьцяўляць загрузку і прагляд некалькіх старонак. У сувязі з гэтымі і іншымі асаблівасьцямі Safari прызнаны адным з найлепшых браўзэраў для смартфонаў[33][34]. Верагодна, менавіта зручная арганізацыя Вэб-сэрфінгу на ўзроўні кампутара зьявіўся асноўнай складнікам посьпеху iPhone на рынку мабільнага інтэрнэту. Safari напісаны на тым жа рухавіку, што і аднайменны браўзэр для Mac OS X, што зьяўляецца адначасова і дадатнай, і адмоўнай яго бокам. Да недахопаў Safari ставяцца адсутнасьць падтрымкі двух асноўных ад-онаў для браўзэраў — Java-аплетаў і Adobe Flash.
  • Stocks — віджэт для сачэньня за курсамі акцый.
  • YouTube — дастасунак для прагляду відэа-ролікаў з сэрвэра YouTube. Цесная інтэграцыя з iPhone дазволіла зрабіць зручнейшую навігацыю па сэрвэры, пошук, падтрымку найболей папулярных і іншых абраных сьпісаў. Зь недахопаў варта вылучыць адсутнасьць падтрымкі аксэлеромэтра: навігацыя па YouTube ажыцьцяўляецца толькі ў партрэтным рэжыме, у той час як прагляд кліпа — толькі ў ляндшафтным[35].
  • Weather — актуальнае надвор’е ў зададзеным горадзе і прагноз надвор’я на 7 дзён. Дастасунак па дызайне і функцыянальнасьці практычна цалкам супадае з аднайменным віджэтам Mac OS X. Зьвесткі аб надвор’і бяруцца з сэрвэра Yahoo!.

У прашыўку 2.0 дададзеныя iTunes і AppStore.

Вэб-дастасункі

Набор распрацоўкі апраграмаваньня

«Айфон» меў адмысловую вэрсію апэрацыйнай сыстэмы Mac OS X, аптымізаваную пад невялікі экран, дотыкавае кіраваньне пальцам (магчыма некалькі адначасовых дотыкаў) і працэсар ARM. Працэс напісаньня і адладкі праграмаў максымальна спрашчаў асяродзьдзе для распрацоўнікаў — НРА «Айфона». Гэта пакет зь некалькіх праграмаў, якія могуць спатрэбіцца для стварэньня эфэктыўнага дастасунка на «Айфоне». У іх ліку:

  • XCode — напісаньне асноўнага коду, адладка, эмуляцыя працы «Айфона» для запуску і тэставаньні праграмаў
  • Interface Builder — стварэньне інтэрфэйсу праграмы, сувязь паміж падзеямі інтэрфэйсу і кодам праграмы
  • Instruments (Інструмэнты) — аналіз эфэктыўнасьці выкарыстаньня рэсурсаў, нагрузкі на працэсар. Захаваньне дампа памяці і аналіз кода ў кожны момант яго выкананьня для наступнага аналізу і аптымізацыі
Remove ads

Храналёгія абнаўленьняў

Апаратныя абнаўленьні

  • 9 чэрвеня 2007 г., першае пакаленьне
  • 11 ліпеня 2008 г., другое пакаленьне

Гісторыя вэрсіяў OS X для «Айфона»

  • 1.0 — чэрвень 2007 г, першая вэрсія «Айфон» OS X
  • 1.0.1 — ліпень 2007 г.
  • 1.0.2 — жнівень 2007 г.
  • 1.1.1 — верасень 2007 г.
  • 1.1.2 — лістапад 2007 г.
  • 1.1.3 — студзень 2008 г.
  • 1.1.4 — красавік 2008 г.
  • 2.0 — 11 ліпеня 2008 г., падтрымка НРА пад «Айфон» і AppStore, 3G, глябальнай сыстэмы пазыцыяваньня (ГСП, анг. GPS)
  • 2.0.1 — жнівень 2008 г.
  • 2.0.2 — жнівень 2008 г.
  • 2.1 — верасень 2008 г., выхад новай вэрсіі «Айцюнз 8»
Remove ads

Крытыка

«Айфон» падвяргалі крытыцы за адсутнасьць або нядосыць сучасную рэалізацыю некаторых функцыяў, тыповых для смартфонаў такой коштавай катэгорыі. Асноўныя пярэчаньні:

  • нядосыць функцыянальная праца з SMS: немагчымасьць налады гукавога апавяшчэньня аб прыёме паведамленьня; абмежаваньні, зьвязаныя з новай сыстэмай дыялёгаў; немагчымасьць налады справаздачы аб атрыманьні; адсутнасьць шаблёнаў для паведамленьняў; адсутнасьць пошуку ў целе ліста і інш.[36].
  • Малыя магчымасьці Bluetooth, абмежаваныя толькі падтрымкай бесправадной гарнітуры: немагчымасьць выкарыстаньня бесправадных стэрэа-слухавак для праслухоўваньня музыкі, немагчымасьць перадачы файлаў па Bluetooth[37].
  • Абмежаваная магчымасьць для напісаньня праграм для iPhone: вольна распаўсюджвацца могуць толькі вельмі абмежаваныя па функцыянале web-дастасункі, паўнавартасныя ж праграмы, напісаныя з дапамогай НРА Айфона, могуць распаўсюджвацца толькі праз Эпл-краму, прычым з 30% камісіяй «Эплу»[38].
  • Палітыка прывязкі да сотавага апэратару, пры якой у дадзенай краіне «Айфон» можна выкарыстаць толькі з адным апэратарам (хоць па законах некаторых краінаў, напрыклад, Францыі «Айфон» усё ж прадаецца без прывязкі да апэратара, але па істотна большым кошце).
  • Адсутнасьць убудаванага кард-рыдэру і, такім чынам, немагчымасьць павелічэньня памяці. Немагчымасьць самастойнай замены акумулятару[39].
Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads