Kalev
эстонская кандытарская кампанія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
AS Kalev (па-беларуску: Калеў) — эстонская кандытарская кампанія, заснаваная ў 1806 року. З 2003 р. штаб-кватэра разьмяшчаецца ў Пыргувальі пад Юры, воласьць Раэ, Хар’юмаа.
Remove ads
Мінуўшчына
Датай заснаваньня кампаніі лічыцца 1806 рок, калі кандытар Лёрэнц Кавезэль адчыніў у Таліне кандытарскую вытворчасьць (цяпер у гэтым месцы на вуліцы Пік знаходзіцца кавярня «Maiasmokk»).
У 1864 прадпрыемства, якое зьмяніла некалькіх уласьнікаў, перайшло да Георга Ёгана Штудэ. Празь дзесяць гадоў Штудэ вырашыў пашырыць бізнэс, набыўшы суседні дом і на іхнім месцы збудаваў большы будынак, які захаваўся дагэтуль.
Асаблівым попытам карысталіся марцыпанавыя фігуркі і чакалядныя цукеркі ручной вытворчасьці. Прысмакі Штудэ сталі вядомыя і па-за межамі Эстоніі. Сталым заказчыкам на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў быў расейскі царскі двор.
Дагэтуль кампанія «Калеў» захоўвае традыцыйную рэцэптуру цукерні Штудэ; марцыпанавыя фігуркі і цукеркі ўзору XIX стагодзьдзя працягваюць вырабляцца ўручную.
На пачатку XX стагодзьдзя ў Таліне адкрылася яшчэ адна кандытарская кампанія братоў Вэльнэраў. Прадукцыя «Kawe» стала вядомая далёка за мяжой і экспартавалася ў ЗША, Ангельшчыну, Туніс, Марока, Францыю, Індыю і Кітай. У 1930-я рокі 75% эстонскай кандытарскай прадукцыі складалі «Kawe» і фабрыкі Гіноўкера, Брандмана ды Кляўсана.
Пасьля прыходу савецкай улады ў 1940 року прамысловасьць была нацыяналізаваная, што закранула і кандытарскія кампаніі. «Riola» была аб’яднаная з фабрыкай Брандмана і перайменаваная ў цукеркавы завод «Karamell». Пазьней да «Karamell» была далучаная марцыпанавая і чакалядная частка бізнэсу Георга Штудэ. Пірагі і тарты ж працягвалі выпускацца ў кавярні на вуліцы Пік.
Неўзабаве «Kawe» была аб’яднаная з кандытарскімі фабрыкамі «Efekt», «Eelis», «Endla», «Soliid» і «Ermos». 1 красавіка 1948 кампанія была перайменаваная ў «Kalev».
У 1957 на Пярнускай шашы была адчыненая новая кандытарская «Uus Kalev» (бел. Новы Калеў), праз год аб’яднаная з «Karamell». А ў 1962 року ўрэшце зьліліся «Kalev» і «Uus Kalev».
Прадукцыя фабрыкі прадавалася па ўсім Савецкім Саюзе і трапляла таксама ў Крэмль. На міжнародных выставах і кірмашах кандытарскія вырабы «Калеву» атрымалі некалькі ўзнагародаў. У 1968 року на фабрыцы была выпушчаная першая ў СССР жуйка, якая, аднак, была забароненая як прапаганда «капіталістычнага ладу жыцьця». Яе вытворчасьць узнавілася толькі ў 1979 року.
У 1995 «Калеў» быў прыватызаваны і пераўтвораны ў акцыянэрнае таварыства. Акцыі прадаваліся на Талінскай фондавай біржы ў 1996—2009 роках. Уласьнікам большай часткі акцыяў ёсьць Олівэр Круўда.
У 2003 року кампанія перанесла вытворчасьць з Таліну ў новы заводзкі комплекс у воласьці Раэ (Хар’юмаа). У 2010 чакалядная фабрыка «Калеў» была прададзеная фінскай «Felix Abba», падразьдзяленьню скандынаўскага канглямэрату «Orkla Group».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads