Laser Squad

відэагульня 1988 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Laser Squad
Remove ads

Laser Squad (з анг. — «Лязэрны аддзел») — пакрокавая тактычная кампутарная гульня, першапачаткова выпушчаная для плятформы ZX Spectrum, пазьней партаваная на Commodore 64, Amstrad CPC, MSX, Amiga, Atari ST і IBM PC-сумяшчальныя кампутары. Рапрацаваная калектывам Target Games на чале з Джуліянам Голапам і выдадзеная кампаніяй Blade Software[1], гульня разьвівае ідэі папярэдняй сэрыі гульняў Rebelstar.

Хуткія факты Дата выпуску, Жанр ...

Арыгінальная Laser Squad мела пяць сцэнароў місіяў і пакет пашырэньня для 8-бітавых вэрсіяў з двума дадатковымі сцэнарамі. Гульня атрымала прыхільныя водгукі ад тэматычных часопісаў. Працяг ідэяў Laser Squad можна прасачыць у сэрыі X-COM, асабліва ў адной зь яе найлепшых гульняў UFO: Enemy Unknown, таксама створанай Джуліянам Голапам і першапачаткова плянаванай сыквэлам Лязэрнага аддзелу.

Remove ads

Гульнявы працэс

Laser Squad — пакрокавая тактычная вайсковая гульня, дзе гулец выконвае такія заданьні, як выратавальныя ці эвакуацыйныя апэрацыі, або простая зачыстка тэрыторыі ад ворага. Пад ягоным кіраваньнем знаходзіцца аддзел жаўнераў, кожны зь якіх можа перасоўвацца паасобку, паварочвацца, страляць, падымаць прадметы і выконваць іншыя дзеяньні, на што выдаткоўваецца пэўная колькасьць пунктаў дзеяньня. Посьпех апэрацыі залежыць ад выкарыстаньня асяродку, супольнае тактыкі чальцоў аддзелу і акуратнага выкарыстаньня ўзбраеньня. Цяжкаўзброеныя жаўнеры стамляюцца хутчэй, таму ім часьцей патрэбны адпачынак дзеля папаўненьня пунктаў дзеяньня. Істотным фактарам зьяўляецца таксама баявы дух: вой, на вачох якога загінулі ўсе ягоныя напарнікі, можа запанікаваць і выйсьці з-пад кіраваньня.

З улікам пакету пашырэньня гульня налічвае сем сцэнароў, кожны зь якіх адрозьніваецца па складанасьці і разьмяшчэньні аддзелу:

  • «The Assassins». Мэта місіі — забойства Стэрнэра Рэгнікса, уладальніка вайсковай вытворчасьці, які прымушае сваіх рабочых працаваць нелегальнымі мэтадамі. Гулец павінен правесьці свой невялікі аддзел да месца схованкі Рэгнікса і зьнішчыць яго любой цаной, увесь час не забываючыся на небясьпеку з боку дроідаў-ахоўнікаў.
  • «Moonbase Assault». Невялікі аддзел павінен пранікнуць на Месяцавую базу карпарацыі «Omni» і зьнішчыць іхнія сховішчы зьвестак і аналізатары, якія захоўваюць стратэгічную інфармацыю.
  • «Rescue from the Mines». Пасьля таго, як у звычайнай місіі ўсё пайшло наўскаскі, тры чальцы паўстанцкага аддзелу ўзятыя ў закладнікі. Аддзел гульца павінен трапіць у шахтавы комплекс карпарацыі Metallix, дзе трымаюць паўстанцаў, вызваліць усіх трох і эвакуявацца.
  • «The Cyber Hordes». Невялікі аддзел павінен абараніць паўстанцкую станцыю ад уварваньня аддзелу дроідаў. На базе паўстанцаў знаходзяцца сем сардэчнікаў стабілізатараў, неабходныя для забесьпячэньня ўстойлівасьці плянэты, і дроіды сфакусуюць свае намаганьні на зьнішчэньні гэтых мэтаў.
  • «Paradise Valley». У выніку місіі «The Cyber Hordes» сардэчнікі стабілізатараў былі зьнішчаныя, калёнія зруйнаваная. На арбіту плянэты прыбылі караблі, якія чакаюць загаду на атаку. Паўстанцы запісалі пляны і рысункі свайго ўдасканаленага крэйсэра на флэшку, і лязэрны аддзел павінен пакінуць калёнію, каб гэтыя пляны ня трапілі ў рукі агрэсараў.
  • «The Stardrive». Група наймітаў захапіла блёк кіраваньня ад зоркавага рухавіку новага крэйсэра паўстанцаў. Аддзел павінен пранікнуць на іхнюю сакрэтную базу і вярнуць прыстрой.
  • «Laser Platoon». Бойка каманда на каманду з пастаянным узнаўленьнем. Каманды складаюцца зь дзесяці жаўнераў.
Remove ads

Успрыняцьце

Часопіс Computer and Video Games быў уражаны вэрсіяй гульні для ZX Spectrum і надаў ёй рэйтынг 97 %[2]. Гульня атрымала 89 % ад Sinclair User[3] і 9 зь 10 ад Your Sinclair[4]. У 1993 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 16-е месца ў сьпісе 100 найлепшых гульняў усіх часоў па выніках апытаньня чытачоў часопісу Your Sinclair[5].

Вэрсія гульні для Commodore 64 атрымала ўзнагароду «Зялёная зорка» і рэйтынг 92 % ад часопісу CU Amiga-64[6], 83 % ад Zzap!64[7].

Вэрсія для CPC атрымала адзнаку 91 % ад Amstrad Action[8], а пашырэньне — 93%[9].

Вэрсія для Amiga атрымала «Залатую ўзнагароду» і рэйтынг 93 % ад часопісу Amiga Format[10], 88 % ад Zero[11] і 87 % ад CU Amiga-64[12]. У 1991 року вэрсія для Amiga заняла 25-е месца ў сьпісе найлепшых гульняў паводле вэрсіі часопісу Amiga Power[13].

Remove ads

Уплыў

Rebelstar і Laser Squad ёсьць найранейшымі прыкладамі пакрокавых вайсковых гульняў з магчымасьцю кіраваньня асобнымі юнітамі. Многія ідэі Лязэрнага аддзелу пазьней былі выкарыстаныя ў сэрыі гульняў X-COM, распрацоўкай якіх таксама займаліся Джуліян Голап і Mythos Games (былой Target Games). Некаторыя пэрсанажы і арганізацыі з гульняў Laser Squad і Rebelstar сустракаюцца і ў далейшых гульнях Mythos Games і Codo Technologies (наступнае кампаніі, створанае Джуліянам Голапам). Напрыклад, капрал Джонлэн і фірма-вытворца зброі Marsec сустракаюцца ў гульнях усутыч да X-COM: Apocalypse.

У 1990 року Mythos Games выпусьціла фэнтэзійную гульню Lords of Chaos, якая мае шмат падабенстваў зь Лязэрным аддзелам, хоць насамрэч зьяўляецца працягам яшчэ ранейшай створанай Голапам гульні для ZX Spectrum пад назваю Chaos: The Battle of Wizards.

У 2002 року Codo Technologies выпусьціла гульню па электроннай пошце Laser Squad Nemesis, якая, хоць і выкарыстоўвае арыгінальную назву, адхіляецца ад пакрокавае сыстэмы пунктаў дзеяньня і не дазваляе разьвіваць пэрсаніфікаванае ўзбраеньне.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads