Motorola
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Motorola Inc. (NYSE: MOT; прамаўляецца як Матаро́ла) — адзін з сусьветных лідэраў у вобласьці інтэграваных тэлекамунікацыяў, і ўбудаваных электронных сыстэм, уваходзіць у сьпіс Fortune 100 найбуйнейшых кампаніяў у ЗША. Штаб-кватэра — у Шаўмбургу, штат Ілінойс (ЗША).
Remove ads
Гісторыя
У 1928 годзе кампанія Motorola пачала сваё існаваньне як сямейная кампанія Galvin Manufacturing, заснаваная братамі Палам і Джозафам Галвінамі. На працу было прынята 5 чалавек, агульная зарплата якіх складала 63 даляры ў тыдзень.
Motorola была ў ліку адных з заснавальнікаў сучасных сыстэм мабільнай сувязі: першы ў сьвеце камэрцыйны партатыўны мабільны тэлефон, Motorola DynaTAC 8000X, быў выпушчаны 6 сакавіка 1983 году. Навінка, вагай амаль у 800 грам, акумулятарам, якога хапала на 8 гадзін, і памерамі 33×4,4×8,9 см каштавала $3995 — аднак выклікала ў ЗША вялікі ажыятаж.

Зьліцьці і паглынаньні
19 верасьня 2006 году Motorola «паглынула» Symbol Technologies, Inc. (гандлёвая марка Symbol прыналежыла The Enterprise Mobility Company; штаб-кватэра ў ЗША). Symbol мела каля 900 патэнтаў у вобласьці лязэрнага сканаваньня, імідж-сканаваньні рыска-кодаў, RFID, лязэрных праекцыйных дысплэяў, тэхналёгій мабільных вылічэньняў, бесправадных тэхналёгій і вырабіла больш за 7 млн сканараў-рыска кода і тэрміналаў збору зьвестак. Сума ўгоды склала каля $3,9 млрд ($15 за акцыю).[2]
Remove ads
Паходжаньне назвы
Кампанія завецца па адным з сваіх першых прадуктаў — аўтамабільнаму радыёпрымачу Motorola: па-ангельску: motor — транспартны сродак, плюс -ola — распаўсюджаны ў той час суфікс для гукапрайгравальнай тэхнікі (магнітола, радыёла).
Старшыня рады дырэктараў і галоўны кіраўнік кампаніі — Грэг Браўн (Greg Brown).
Структура кампаніі
У кампаніі Motorola 3 ключавых падпадзяленьня[3]:
- Мабільныя рашэньні для прадпрыемстваў (Enterprise Mobility Solutions)
- Мабільныя рашэньні для дому і апэратараў сетак (Home & Networks Mobility)
- Мабільныя прылады (Mobile Devices)
Дзейнасьць
Аб’ём продажаў кампаніі Motorola ў 2006 годзе склаў $42,9 млрд (у 2005 — 36,8 млрд), чысты прыбытак — $3,4 млрд. Выручка за 2007 год — $36,6 млрд. Чыстая страта ў 2007 годзе — $49 млн.[4] Асноўныя праблемы кампаніі зьвязаныя са стратамі падпадзяленьня па вытворчасьці мабільных тэлефонаў.
Дабрачыннасьць
- Motorola зьяўляецца адной з кампаній-забясьпечнікаў Амэрыканскага інстытута прадпрымальніцтва.
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
- У цяперашні час новыя мадэлі мабільных тэлефонаў кампаніі працуюць на open-source плятформе MOTOMAGX, заснаванай на АС GNU/Linux, і яе рэалізацыі Java. У 2008 годзе Motorola плянуе давесьці дзель тэлефонаў на аснове Linux да 60 %.
- Акрамя мабільных тэлефонаў кампанія Motorola выпускае: мадэмы для сетак кабэльнага тэлебачаньня, прылады для зарадкі бытавых батарэяў (гальванічных элемэнтаў).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads