Naviband
беларускі музычны гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Наві́» (бел. лац. Navi) — беларускі гурт, які з 2013 году сьпявае ў жанры інды-поп і фолк-рок.
Прадстаўнік Беларусі на конкурсе песьні «Эўрабачаньне 2017» зь песьняй на беларускай мове «Гісторыя майго жыцьця». З 2016 году па-ангельску выкарыстоўваецца стылізаваная назва «NaviBand» — гурт «Наві».
Remove ads
Гісторыя гурту
2013—2014
Гурт NAVI быў заснаваны 14 лютага 2013 — пасьля амаль выпадковай сустрэчы Ксеніі Жук і Арцёма Лук’яненкі. Так сталася, што абодва музыкі знаходзіліся ў той час у творчым пошуку. Абодва вакалісты ўжо даўно зьбіраліся зьмяніць стылістыку, у якой яны гралі раней. Можна сказаць, што калектывы, у якіх яны раней працавалі, былі супрацьлеглымі па гучаньні і стылістыцы. Спалучыўшы такія розныя напрамкі, яны вырашылі паспрабаваць і сьпець адну песьню дуэтам[1]. У 2013 музыку гурту NAVI адзначыла Дзіяна Арбеніна, разам зь ёй музыкі выступілі ў двух юбілейных канцэртах Начных Снайпераў. Таксама станоўча музыку NAVI ацаніў і Сяргей Бабкін. На адным з сольных канцэртаў NAVI выступілі ў якасьці разагрэву. 26 верасьня 2013 году дуэт «Наві» прадставіў музычны відэакліп на песьню «Абдымі мяне» ў 1-м коле відэачарту на «Тузіне гітоў». Рэжысэрамі кліпу выступілі Марыя Манакова і Зьміцер Ляўкоўскі, якія былі студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Удзельнік дуэта Арцём Лук’яненка адзначыў: «Ідэя была: зрабіць лёгкае летняе відэа, каб яно было душэўным і сонечным. Як, у прынцыпе, і ўся наша музыка». Таксама музыкі падрыхтавалі матэрыял для запісу альбома[2]. 31 кастрычніка 2013 году кліп «Абдымі мяне» перамог на расейскім фэстывалі «Залаты голас» у анлайн-намінацыі «Найлепшы кліп». У якасьці ўзнагароды Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук атрымалі магчымасьць засьпяваць гэтую песьню ў перадачы «Песьні з зоркамі» на тэлеканале «Мюзік Бокс», а таксама прадставіць свой кліп[3]. 18 лістапада 2013 году гурт «Наві» патрапіў у сьпіс прэтэндэнтаў на музычную прэмію «Героі году» ў намінацыі «Дэбют году»[4]. 27 сьнежня 2013 году музыкі зьнялі кліп «Не засынай», выданьне якога прызначылі на люты 2014 году. Адначасна гурт выклаў у Сеціва 18-сэкундны трэйлер пра кліп[5].
5 студзеня 2014 году дуэт «Наві» выдаў свой першы альбом «Лаві» зь 10 песьняў. Сярод іх па-беларуску была песьня «Абдымі мяне», якая прынесла вядомасьць гурту. Кліп на яе прызналі найлепшым у 2013 годзе на музычным партале «Тузін гітоў». Адначасна музыкі пачалі збор матэрыялу для 2-га альбому[6]. 6 сакавіка 2014 году гурт «Наві» прадставіў песьню «Не засынай» у аўдыёчарце «Тузін гітоў», якую напісалі падчас адпачынку на моры. Гэтая песьня стала 2-й беларускамоўнай у альбоме «Лаві», які выйшаў на кампакт-дысках у лютым 2014 году. 8 сакавіка 2014 году альбом прадставілі ў менскім клюбе «Графіці». Адначасна да «Наві» далучыўся 3-і ўдзельнік. Таксама музыкі напісалі песьні да 2-га альбому. Гурт атрымаў запрашэньне на фэстываль «Дружба» 1—2 жніўня на хутары Шаблі (Валожынскі раён), а таксама на шэраг фэстаў у Польшчы, Расеі і Ўкраіне, у тым ліку на ўкраінскі фэст «Лепшы горад»[7]. 2 ліпеня 2014 году гурт «Наві» стаў вылучэнцам 10-дзённага інтэрнэт-галасаваньня для адбору на 10-ы фэст «Амбасовішча» 28 жніўня[8]. 16 жніўня 2014 году гурт пасьпяхова прайшоў адбор на фэст «Амбасовішча» ў Амбасадзе ЗША ў Беларусі[9]. 17 ліпеня «Наві» выступіў у сталічным клюбе «Рэпаблік» квартэтам з бас-гітарыстам і бубначом. На канцэрце ўпершыню зайгралі песьню «Шчасьце». Ейны аўтар Арцём Лук’яненка зьмяніў акустычную гітару на электрычную. 21 ліпеня гурт прадставіў самотнік «Шчасьце» ў аўдыёчарце «Тузін гітоў». Гукапрадусар гурта Артур Сьцяпанаў ажыцьцявіў запіс і зьвядзеньне песьні. Вокладку самотніка аздобілі фотаздымкамі шчасьлівых твараў слухачоў, якія заклікалі дасылаць у суполкі «Наві» ў сацыяльных сетках. Адначасна музыкі вырашылі зьняць кліп на песьню «Шчасьце» з удзелам слухачоў[10]. Улетку 2014 група ўзяла ўдзел у буйным польскім фэстывалі Halfway festival, дзе выступілі на адной сцэне зь Лізай Ханіган. У сьнежні 2014 выйшаў акустычны альбом гурту на роднай мове «Сонцам сагрэтыя»! Летам музыкі перамаглі ў намінацыі «Адкрыцьцё году», а таксама былі адзначаныя ў намінацыі «Лепшая песьня на роднай мове» ў Нацыянальнай музычнай прэміі Ліра.
Гурт удзельнічаў у фэстывалі «Дружба» разам з такімі гуртамі, як «Нагу зьвяло», «Сяргей Бабкін», «Дэльфін» і «Animal Джаз», а таксама на фэсьце «Басовішча-2015». Узімку NAVI выступілі на калядных канцэртах г. Масквы на пляцоўках ля Вялікага тэатра, дзе былі цёпла прынятыя публікай[11].
2015 — да гэтага часу
У чэрвені 2015 група выступіла на буйным расейскім фэстывалі «Дзікая мята» разам з такімі мэтрамі, як «Акварыюм», «Tequilla Jazz», Ніно Катамадзэ, «Млын», «Zdobshizdub». Намінанты беларускай музычнай прэміі «Героі году-2015», узялі Гран-пры конкурсу «Засьпявай 2.0», пераможцы конкурснай праграмы «Басовішча-2015».
Фіналісты беларускага нацыянальнага адбору на «Эўрабачаньне-2016», «Эўрабачаньне-2017». 20 студзеня 2017 атрымалі перамогу ў нацыянальным адборы зь песьняй «Гісторыя майго жыцьця» (на беларускай мове). Па выніках галасаваньня ў другім паўфінале «Эўрабачаньня-2017» гурт патрапіў у фінал конкурсу[12][13].
Remove ads
Склад
Дыскаграфія
Ацэнкі
21 красавіка 2014 году кіраўнік музычнага парталу «Экспэрты.by» Зьміцер Безкаравайны адзначыў гурт «Наві» за песьню «Не засынай» і заклікаў музыкаў «больш сьмела экспэрымэнтаваць зь якаснай папсой заходняга ўзору»[14]. 1 ліпеня 2014 году кіраўнік парталу «Тузін гітоў» Сяргей Будкін заўважыў, што ў альбоме «Лаві» «Ён і Яна размаўляюць на тым узроўні, калі адзін можа працягнуць думкі другога». Сяргей Будкін падкрэсьліў, што «найбольш удала ў дуэту выходзяць беларускамоўныя трэкі», сярод якіх адзначыў "фантастычна прыгожы твор «Абдымі мяне». Таксама Будкін дадаў, што "альбом «Лаві» дорыць яшчэ нямала выдатных нумароў, як «Прабач» (рас. «Прости»), «Далёка» («Далеко»), «Пра цябе» («О тебе») і «Не засынай». Адначасна музычны крытык зрабіў заўвагі: «Часам іх заносіць у поўны прымітыў з прывітаньнем „Расейскаму радыё“, і тады атрымліваецца такое непаразуменьне, як песенька „Фа-фа-фа“. Зрэшты, такія дрындушкі толькі дапамогуць „Наві“ заваяваць масавага слухача». Урэшце Будкін заявіў: «Альбом „Лаві“ сьведчыць, што яго аўтары маюць усе шанцы стаць увасабленьнем беларускай поп-музыкі»[15]. 1 ліпеня 2014 году карэспандэнт расейскага рок-парталу «Наш нефармат» Генадзь Шостак назваў песьню «Абдымі мяне» ад гурта «Наві» адным з «узораў жанру» беларускай нацыянальнай папулярнай музыкі[16]. 3 ліпеня старшыня віцебскага бітлз-клюбу «Паддашак» Гарык Аганджанян улучыў песьню «Не засынай» гурта «Наві» ў тузін найлепшых песень сэзону 2013/2014 гадоў на «Тузіне гітоў». Аганджанян назваў кампазыцыю настолькі «гарманічнай» і «выдатна выкананай», што яе «можа слухаць некалькі разоў запар»[17]. 7 ліпеня музычны прадусар Уладзімер Кубышкін назваў гурт «Наві» узорам для беларускіх музыкаў за песьню «Не засынай». Ён адзначыў: «Пісаць такую цудоўную музыку і так прыгожа выконваць — дарагога каштуе. Я аддаю даніну павагі гэтым вельмі таленавітым музычным дзецюкам»[18].
Remove ads
Крынціы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads