Конкурс песьні Эўрабачаньне-2017
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́нкурс пе́сьні «Эўраві́зія-2017» — 62-і конкурс песьні «Эўрабачаньне», які адбыўся ў пэрыяд з 9 па 13 траўня 2017 году ў Кіеве (Украіна), дзякуючы перамозе ў папярэднім конкурсе ў Стакгольме сьпявачкі Джамалы зь песьняю «1944».
Конкурс «Эўравізіі» адбываўся ва Ўкраіне ў другі раз (першы — у 2005). Два паўфіналы адбыліся 9 і 11 траўня адпаведна, фінал — 13 траўня. Удзел у конкурсе ўзялі 42 краіны. Партугалія і Румынія вярнуліся ў яго пасьля гадавой адсутнасьці; Босьнія і Герцагавіна ня ўдзельнічала зь фінансавых прычынаў, а Расея адмовілася пасьля таго, як ейнай прадстаўніцы, Юліі Самойлавай, быў забаронены ўезд ва Ўкраіну за парушэньне ўкраінскага заканадаўства.
Пераможцам «Эўравізіі-2017» стаў партугальскі сьпявак ротам Салвадор Сабрал зь песьняй «Любіць за дваіх». Гэтая перамога стала першай для Партугаліі, а заадно і першым трапляньнем у першую пяцёрку, за ўсе 53 гады ўдзелу ў Эўравізіі. Таксама ўпершыню з 2007 року на «Эўравізіі» перамагла песьня, выкананая цалкам роднай мовай краіны. Усе тры найлепшыя прадстаўнікі — Партугаліі, Баўгарыі і Малдовы — упершыню занялі такія высокія месцы для ўласных краінаў.
Remove ads
Месца правядзеньня

Украіна атрымала права прыняць «Эўравізію» ў сябе дзякуючы перамозе на конкурсе ў Стакгольме 2016 року сьпявачкі Джамалы зь песьняю «1944».
Конкурс адбываўся ў Міжнародным выставачным цэнтры, найбольшай прэзэнтацыйнай залі Кіеву зьмяшчальнасьцю каля 11 000 чалавек[1].
Фармат
Конкурс «Эўравізіі-2017» ладзіўся пад лёзунгам «Сьвяткуйма разнастайнасьць» (анг. Celebrate Diversity). Упершыню ў гісторыі конкурсу яго вяло трыё[2], і ў другі раз з 1956 року — адныя мужчыны: Аляксандар Скічко, Уладзімер Астапчук ды Цімур Мірашнічэнка.
У перапынках у першым паўфінале і ў фінале выступала пераможца мінулага Эўрабачаньня Джамала.
Удзельнікі

Удзельніцы першага паўфіналу
Трапілі ў фінал аўтаматычна, аднак мелі права галасаваць у першым паўфінале
Удзельніцы другога паўфіналу
Трапілі ў фінал аўтаматычна, аднак мелі права галасаваць у другім паўфінале
Удзел у конкурсе 2017 року ўзялі 42 краіны, прычым Партугалія і Румынія вярнуліся ў яго пасьля гадавой адсутнасьці. Босьнія і Герцагавіна адмовілася ад удзелу з-за фінансавых праблемаў[3], а Расея адмовілася за месяц да конкурсу пасьля таго, як ейнай прадстаўніцы Юліі Самойлавай было адмоўлена ва ўезьдзе на тэрыторыю Ўкраіны з-за наведваньня ёй Крыму ў абыход украінскага заканадаўства[4][5].
Пяць выканаўцаў ужо бралі раней удзел у выступах за сваю краіну: Валянтына Манэта прадстаўляла Сан-Марына на конкурсах у 2012, 2013 і 2014 роках; дуэт Койт Тоомэ з Лаўрай Пылдвэрэ паасобку прадстаўлялі Эстонію на «Эўравізіі» 2008 і 2005 (у складзе гурту «Suntribe») адпаведна; Омар Набэр выступаў ад Славеніі ў 2005 року; гурт SunStroke Project выступаў на Эўравізіі-2010 з малдоўскай сьпявачкай Оляй Тырай. Акрамя таго, гурт O’G3NE раней прадстаўляў Нідэрлянды на дзіцячым Эўрабачаньні-2007[6].
Вынікі
Першы паўфінал
Другі паўфінал

Фінал
У фінале спаборнічалі 26 краінаў, па 10 з кожнага паўфіналу плюс 5 краінаў-заснавальніц конкурсу і краіна-гаспадыня. Свае галасы за выканаўцаў маглі аддаваць усе 42 краіны-ўдзельніцы.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads