Nestlé

швайцарская кампанія From Wikipedia, the free encyclopedia

Nestlé
Remove ads

Nestlé S.A. (па-беларуску: Нэсьле ці Нэстле) — швайцарская транснацыянальная карпарацыя, якая займаецца вырабам прадуктаў харчаваньня і напояў. Штаб-кватэра арганізацыі месьціцца ў швайцарскім горадзе Вэвэ ў кантоне Во. Кампанія ёсьць найбуйнейшым ў сьвеце вытворцам харчовых прадуктаў з 2014 году[7][8][9][10][11] як паводле прыбытку, гэта і паводле і іншых паказчыкаў. Яна заняла 64 радок у сьпісе Fortune Global 500 у 2017 годзе[12] і 33 радок у сьпісе Forbes Global 2000 найбуйнейшых публічных кампаніяў 2016 году[13].

Хуткія факты Тып, Лістынг на біржы ...

Прадукцыя Nestlé ўлучае дзіцячае харчаваньне, мэдычнае харчаваньне, ваду ў бутэльках, сухія сьняданкі, каву і гарбату, кандытарскія вырабы, малочныя прадукты, марозіва, замарожаныя харчы, корм для хатніх жывёлаў і перакускі. Дваццаць дзевяць брэндаў кампаніі маюць гадавы аб’ём продажаў больш за 1 мільярд швайцарскіх франкаў[14]. Да іхняга ліку ўваходзяць Nespresso, Nescafé, Kit Kat, Smarties, Nesquik, Stouffer’s, Vittel і Maggi. Арганізацыя мае 447 заводаў, якія працуюць у 189 краінах сьвету. Пэрсанал вытворцы налічвае каля 339 тысяч чалавек[15]. Акрамя таго, карпарацыя ёсьць адным з асноўных акцыянэраў кампаніі L’Oreal, найбуйнейшай у сьвеце касмэтычнай кампаніі[16].

Nestlé была ўтвораная ў 1905 годзе шляхам аб’яднаньня Ангельска-швайцарскай малочнай кампаніі, створанай у 1866 годзе братамі Джорджам і Чарлзам Пэйджам, і кампаніяй Малочная мука Анры Нэсьле, фундацыя якой адбылася ў 1867 годзе швайцарскім прыдпрымальнікам нямецкага паходжаньня Анры Нэсьле[17]. Nestlé значна павялічыла сваю вытворчасьць падчас Першай сусьветнай вайны і зноўку пасьля Другой сусьветнай вайны, пашырыўшы свае прапановы па-за межы раньняга згушчанага малака і дзіцячых сумесяў. Кампанія зрабіла шэраг карпаратыўных набыткаў, выкупіўшы долі ў шэрагу кампаніях пачынаючы з 1950-х гадоў.

Кампанія час ад часу сутыкаецца з крытыкай і байкотам, як то празь ейную маркетынгавую кампанію дзіцячай сумесі як альтэрнатывы груднога гадаваньня ў разьвіваных краінах, дзе ёсьць цяжкасьці з забесьпячэньнем чыстай пітной вады, а таксама праз сувязі з прыцягненьнем дзіцячай працы ў вытворчасьці какавы.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads