Леў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леў
Remove ads

Леў (па-лацінску: Panthera leo) — від жывёл клясы сысуноў атрада драпежных сямейства каціных.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Надцарства ...

Дарослыя самцы адрозьніваюцца вялікай грывай і важаць 150—200 кг, часам да 240 кг, пры даўжыні цела без хваста 1,6—2,2 м, хвост — 90—110 см, вышыня ў холцы 90—110 см. Маса самак 90—150 кг, у асобных выпадках да 160 кг.

Індыйскі (азіяцкі) падвід ільва мае менш густую грыву, як бы прылізаную, больш прыземістае цела, што стварае ўражаньне аб яго меншых памерах у параўнаньні з афрыканскім.

Львы жывуць у сямейных групах, так званых прайдах. Прайд складаецца з аднаго самца, некалькіх дарослых самак і львянят абодвух палоў. Самкі займаюцца паляваньнем для прайда, а самец — аховай тэрыторыі. Маладыя самцы выганяюцца з прайда, нярэдка аб’ядноўваюцца зь іншымі самцамі-адзіночкамі для супольнага паляваньня.

Львы жывуць у стэпах і саванах, палююць на жывёл сярэдняга памеру, у першую чаргу, на капытных. Яны падкрадваюцца да ахвяры на невялікую адлегласьць, пасьля чаго імкліва кідаюцца на яе.

Існуе больш за дзясятак падвідаў ільвоў, якія адрозьніваюцца паводле памераў, формы грывы і інш. Усе падвіды, акрамя аднаго, жывуць у Афрыцы на поўдзень ад Сахары. Ільва называюць «Царом звяроў», які адначасова зьяўляецца традыцыйным сымбалем магутнасьці, які ўвасабляе сілу сонца і агню. У геральдыцы леў сымбалізуе каралеўскую годнасьць і высакароднасьць. Выявы ільва зьмешчаная на многіх гербах, у тым ліку — трох гарадоў Беларусі: Ліды, Слоніма і Гарадка.

Remove ads

Вонкавы выгляд

Ільвы — адныя зь нешматлічоных драпежнікаў, якія маюць выразны палавы дымарфізм. Дарослыя львы-самы адрозьніваюцца наяўнасьцю грывы, яны буйнейшыя за львіц[1]. Грывы самцоў бываюць сьветлыя і цёмныя. Існуе меркаваньне, што сьветлагрывыя львы звычайна болей ціхія і паслухмяныя за цёмнагрывых, хоць і крыху глупаватыя[2]. У некаторых раёнах Афрыкі самцы ня маюць грывы: магчыма, гэта другасны эвалюцыйны прызнак як прыстасаванасьць да перасоўваньня ў густой сухой расьліннасьці. Гэтак, у двух вядомых ільвоў-людажэраў з Кеніі не было грываў. Мех у львоў кароткі, яго афарбоўка наверсе ад пясчанага да рыжавата-карычневага, на брусе амаль белы. На канцы хваста ёсьць кутасік. Самцы звычайна важаць ад 150 да 225[3] ці 250 кг[4], сярэдняя вага — 188 кг[3] Дліна цела самца без хваста — у сярэднем 170—250 см[3] (паводле іншых зьвестак — 180—240 см[1]), хвост — 90-105 см[3][4], вышыня ў карку — каля 123 см[3].

Remove ads

Падвіды

Thumb
Львіца

Існуе больш дзясятка падвідаў львоў, адрозных памерамі, формай грывы і інш. Усе падвіды, акрамя аднаго, насяляюць у Афрыцы паўднёвей Сахары.

  • Азіяцкі або індыйскі леў (P. leo persica) быў распаўсюджаны па тэрыторыі паўднёвай Эўразіі ад Грэцыі да Індыі. Цяпер захавалася каля 300 асобін у Гірскам запаведніку ў штаце Гуджарат, Індыя.
  • Атласкі або бэрбэрыйскі леў (P. leo leo) быў распаўсюджаны на поўначы Афрыкі ў Атласкіх горах. Вядомыя з старажытнасьці — менавіта атласкія львы ўтрымоўваліся ў рымскіх імпэратараў. Апошні леў быў зьнішчаны ў Марока ў 1922 годзе.
  • Капскі леў (P. leo melanochaita) — зьнішчаны (апошні леў у 1860 годзе).
  • Катангскі леў (P. leo bleyenberghi) — насяляе ў Анголе і на поўдні Конга (названы па правінцыі Катанга); пад пагрозай зьнікненьня.
  • P. leo nubica — насяляе ва Ўсходняй Афрыцы. Часта падпадзяляецца на асобныя падвіды:
    • Самалійскі леў (P. leo somaliensis)
    • Масайскі або афрыканскі леў (P. leo massaicus), уключаючы львоў Сэрэнгэці, аб колькасьці няма дакладных дадзеных
    • Кангалезскі леў (P. leo hollisteri)
    • Абісынскі леў (P. leo roosevelti)
  • Сэнэгальскі леў (P. leo senegalensis) — распаўсюджаны на тэрыторыі Заходняй Афрыкі, пад пагрозай зьнікненьня.
  • Паўднёваафрыканскі або трансваальскі леў (P. leo krugeri)
    • часам у асобны падвід вылучаецца калахарскі леў (P. leo verneyi)
  • Эўрапейскі леў — зьнішчаны
  • Суданскі леў;
  • Сярэднеўсходні леў — зьнішчаны
  • «Заапаркаўскі леў» — гібрыд усіх выглядаў і падвідаў жывёлы, атрыманага пры ўтрыманьні ў цырках і заапарках.

Старажытныя вымерлыя падвіды

  • Пячорны леў (Panthera leo spelaea), самы буйны прадстаўнік сямейства каціных усіх часоў.
  • Амэрыканскі леў (Panthera leo atrox).
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Самец льва

Максымальнага свайго распаўсюджваньня львы дасягнулі ў канцы плейстацэна: прыкладна 100 000-10 000 гадоў назад у іх быў самы шырокі сярод сысуноў сухапутны арэал. Розныя геаграфічныя расы або падвіды львоў сустракаліся ад Аляскі і Юкана ў Паўночнай Амэрыцы да Пэру у Паўднёвай, па ўсёй Эўропе, у Азіі да Сыбіры і на большай частцы Афрыкі. У Паўночнай Амэрыцы яны зьмерлі прыкладна 10 000 гадоў назад.

У гістарычны час львы жылі як на крайнім поўдні Афрыкі гэтак і па ўсёй поўначы кантынэнта, а таксама по ўсёй Пяредняй Азіі, даходзячы да Індыі, дзе займалі паўпустынныя раўніны ў паўночнай частцы краіны, і Балканскага паўвострава ў Эўропе. На эўрапейскім кантынэнце львы былі вынішчаны да 100 н. э., а ў іншых частках былога арэалу — да канца ХІХ ст. У Іране некалькі львоў захавалася да 1942; у Індыі іх колькасьць скарацілася прыкладна да 25, і засталіся яны там толькі ў Гірскім лесе, аднак яны былі ўзяты пад ахову, і з 1940-х гг. іх папуляцыя істотна павялічылася.

У цяперашні час, у рамках праекту Плейстацэнавы парк, разглядаецца магчымасьць рэінтрадукцыі львоў у Якутыі.

Выява льва ў культуры

Thumb
Малюнак Рэмбранта
Thumb
Малюнак Дурэра

Леў у сымболіцы

Льва называюць «Царом зьвяроў». Традыцыйны сымбал магутнасьці, які ўвасабляе сілу сонца і агню. У геральдыцы леў сымбалізуе каралеўскую годнасьць і высакароднасьць.

Выявы льва зьмешчана на многіх герабах, у тым ліку — трох гарадоў Беларусі: Ліды, Слоніма і Градка.

Леў у міталёгіі

  • Нэмэйскі леў
  • Сэхмэт

Леў у іканапісе

Як адно з чатырох істот у вяшчунстве Езэкііля (Ез.1), леў традыцыйна разумеецца як знак аднаго з эвангелістаў (глядзіце артыкул Знакі эвангелістаў). Па прынятай у цяперашні час у Расейскай Праваслаўнай Царквы традыцыі, леў — выява Марка, але ў старавераў выкарыстоўваецца больш старажытная на расейскай глебе ідэнтыфікацыя знакаў з эвангелістамі, у ёй льву адпавядае Іаан. Зь львом параўноўваецца і Хрыстос у такіх іконаграфічных тыпах, як Спас Нядрэмнае вока (глядзіце артыкул Сымбалічныя малюнкі Хрыста). Леў, як жывёла прысутнічае на абразах «Данііл у дзяру ільвіным» і інш.

Леў у літаратуры і кінематографе

Thumb
Афрыканскі леў у заапарку
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads