Гір

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гір, Гіра, Гары — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Геры, Гары або Гіра (Heri, Hari, Hiro) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гер- (-ер-) паходзіць ад гоцкага harjis[2], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[3], германскага heru 'меч'[4][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Гірык, Гарыла (Герала), Гарын (Гірын), Гарыш (Гіраш), Гарбут (Гербут, Ербут), Гербэрт, Ірвіл, Герман (Гірман, Гарман), Ермант, Ермін, Ерандзь, Абор, Агар, Анар, Аскера, Астар, Батар, Біляр, Бітар, Бугар (Богар), Будар, Бунар (Бонар, Бунэр, Бонэр), Бутар (Бутэр), Бэер, Бэйнар (Бэйнэр, Бейнар), Бэрнар (Бернар), Валадар (Валтар), Вэгер (Вакар, Вегер), Вэдэр, Вештар, Вігер, Вінар, Віндэр (Вінтэр, Вінтар), Вітар, Віцэр, Войнар, Гадар, Гаўтар, Гейдар, Гестар, Гінтэр (Гінтар), Гітэр, Гаўтэр, Гутар (Гутэр, Гудэр, Кудэр), Гунтар (Контэр, Контар), Дайнар (Дэйнар), Данар, Даўгер (Даўер), Жагар, Жугар, Зінар, Зыгер, Івар, Ігар, Кібар, Кінэр, Кіндэр, Конер, Лібэр, Лодар (Лотар), Любар, Лютар (Лютэр), Магер, Манар, Матар, Мендэр, Мілар, Мінар, Мондар (Мондэр), Мотар, Мэйнар, Натар, Нітар, Нутар (Нотар), Рандар, Рудэр, Рымар, Рэйнар, Сіндэр, Скудэр, Судар, Сундар, Сыдэр, Тоўтэр (Тытар), Тумар (Домар), Ундэр, Швендэр (Сьвітэр, Свэндар, Швыдэр), Эйкар. Адзначаліся германскія імёны Hierica, Harilo (Herilo), Herin, Harisch, Harboth (Herbothe), Herbert, Irvil, Hermann (Hiriman, Harimann), Eremund (Herimont), Ermin, Herrand (Harranth), Abar, Agar, Anarr (Anheri), Ascher (Ascar), Astar, Bathari, Bilihar (Biller), Betharius, Buger (Boger), Buder, Buner (Bonarius), Butter, Beieri, Beinher, Bernar (Bernhari), Walder (Waltar), Weger (Wacaro), Weder, Vestarr, Wiger, Winear, Winder (Winter), Witar, Wicer, Wunar, Hader, Althar, Gaidheri (Geiter), Gaster, Genter, Getær, Gauter, Guter (Guder, Kuder), Guntar (Konter), Deiner, Danhari, Daherr, Sagar, Sugarius, Siner, Siger, Ivar, Inchar, Kiber, Kiener, Kinder, Koner, Liberi, Loder (Lotar), Luber, Liuthar (Liuter), Mager, Manerius, Matter, Mender, Milehar, Minar, Munder, Motar, Meinar, Nater, Nieter, Nudhari (Nothar), Randhar, Ruder, Riemer, Reinar, Sinder, Scoder, Suderus, Sunder, Sidierius, Theuter (Thiether), Thumer (Domarius), Untheri, Schwender (Suither, Schwieder), Eckher.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Her (Harus, Hero, Hera), Harka, Herisz (Heresz), Herbołd (Herbołt, Harbołt), Herbert (Herbart, Herbort, Erbort, Arbort), Herboda, Herbot (Herbut, Erbot), Herard (Herart, Erhard), Herman (Harman, Arman, Erman), Hermino (Hermen, Harmen), Hermut, Herwig (Harwik, Erwik), Herołt, Herwin, Herword, Gader (Geter), Ginter, Gunter, Guter, Rajner (Rajnir), Walter (Waltyr), Warner (Wernar), Wicher[7].

У Прусіі бытавалі імёны Arpalte[b][9], Arbute / Erbut[c] (1357 год)[11], Jerkind[d] (1401 год)[13], Erwicke / Harwicke[e] (1364 год)[15], Guntar / Gunther[f] (1299 і 1357 гады)[17], Junder[g] (1390 год)[19], Kinder[h] (1400 год)[21], Kwder[i] (1395 год)[23], Montere[j][25], Nadar / Nadare / Nathor / Natere[k] (1299, 1347 і 1422 гады)[28], Sandar / Sander / Santar[l] (1301, 1347 і 1360 гады)[31][32], Sydder / Szydar[m] (1398 і 1402 гады)[34], Withar[n] (1340 год)[36].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: поплечъника Ивана Гиру… того Гиры (11 сакавіка 1539 або 1540 году)[37]; на боярыне повету Лидского, на Яну Гиры… того Яна Гиру (14 лютага 1541 году)[38]; Miszko Hirycz… Scziepan Hirycz (1561—1566 гады)[39]; Мартинъ Гира… Хведко Гира… Мартинъ Гиричъ… Яско Гиричъ (1566 год)[40]; у учтивого Санка Гирича Любошанина, мещанина Могилевского (8 сьнежня 1578 году)[41]; подданые… зъ села Велювичъ, на имя, Иванъ а Василь, Федоровичи, Гиричи… отца ихъ Федка Гири (17 студзеня 1584 году)[42]; Faley Hira Switcowicz (1638 год)[43]; Jp. Piotr Hira. Jp. Jan Hira… Jp. Adam Hiro (24 кастрычніка 1765 году)[44][o].

Remove ads

Носьбіты

Гіры (Hir) і Гірэвічы (Hirewicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[56].

Гіры (Hir) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Засьвіру[57].

Гарэвічы — літоўскі шляхецкі род[58].

На гістарычнай Полаччыне існуе вёска Гірына.

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак пэўнасьці пры тлумачэньні іменнай асновы -ар- зь летувіскай мовы, адзначаючы магчымасьць повязі з ar 'таксама'[5] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведнага слова з такім значэньнем у летувіскіх слоўніках, тым часам значэньне 'таксама' для ar упершыню фіксуецца толькі ў сучасным Вялікім слоўніку летувіскай мовы[6])
  2. Адзначалася старажытнае германскае імя Aripald (< Haribald)[8]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Herbothe[10]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Erigand[12]
  5. Адзначалася старажытнае германскае імя Erwic (Harwicus)[14]
  6. Адзначалася старажытнае германскае імя Gunter (Guntar)[16]
  7. Адзначалася бытаваньне германскага прозьвішча Junther (Juntter, Jünter)[18]
  8. Адзначалася германскае імя Kinder[20]
  9. Адзначалася германскае імя Kuder (Guder)[22]
  10. Адзначалася германскае Munter (< Mundher)[24]
  11. Адзначалася старажытнае германскае імя Nadhere[26] (Nater[27])
  12. Адзначалася старажытнае германскае імя Santari[29] (Santer, Sandheri[30])
  13. Адзначалася старажытнае германскае імя Sidierius (Seederius)[33]
  14. Адзначалася старажытнае германскае імя Withari (Witar)[35]
  15. Таксама:
    • Геран (адзначалася старажытнае германскае імя Heruni[45]): Гераны-Зьмітровічы (Heron-Zmitrowicz) гербу Падкова — літоўскі шляхецкі род[46];
    • Эрбет (адзначалася старажытнае германскае імя Heribad, Heripato[47]): Ербетъ (Наўгародзкі першы летапіс)[48];
    • Эрвіт (адзначалася старажытнае германскае імя Ervid[49]): у ваколіцах Русі (Прусія) адзначалася прозьвішча Erwit[50];
    • Эргерт (адзначалася старажытнае германскае імя Heregeard[51]): Adam Ergiertt (1811 год)[52];
    • Ірат (адзначалася старажытнае германскае імя Irat[53]): Богдан Ирятович (1538 год)[54];
    • Вібар: Stanislaus Wiborowicz (1697 год), Stanislaus Wyborowicz (1698 год)[55]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads