Picasa

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Пікаса» (па-ангельску: Picasa) — былая кампутарная праграма для арганізацыі і рэдагаваньня лічбавых фатаздымкаў, першапачаткова распрацаваная Idealab і набытая Google у ліпені 2004 году[1].

Хуткія факты Распрацоўка, Апошняя вэрсія ...

Назва — сумесь імя вядомага мастака Паблё Пікаса (па-ангельску: Pablo Picasso), фразы mi casa (па-беларуску: мая хата) і pic (скарачэньне ад picture — выява) — у выніку атрымліваецца «пэрсаналізаванае мастацтва»[1]. Пасьля набыцьця праекту пачалі яго бясплатны распаўсюд. Уласныя зборкі пад Windows XP, Windows Vista і Mac OS X можна спампаваць у Google Labs. Для Linux між тым, уласны код напісаны ня быў, але з, уласна, Picasa (у якасьці win-зборкі) ідзе Wine. Абнаўленьні для Windows 98 і Windows Me не падтрымліваюцца (можна скарыстацца толькі старой вэрсіяй).

Remove ads

Функцыі

Арганізацыя і рэдагаваньне

Фатаздымкі арганізуюцца, дзякуючы мажлівасьці імпарта і сачэньня за здымкамі, а таксама, дзякуючы цэтлікам, распазнаваньню твараў, альбомам і гэтак далей. Picasa не зьяўляецца паўнавартасным рэдактарам, але ўсё ж мае асноўныя функцыі: удасканаленьне колераў, выдаленьне эфекту чырвоных вачэй, асячэньне выяваў і гэтак далей. Здымкі гэтак жа можна абрабіць для перасылкі ў e-mail на форумах, ці падрыхтаваць да друку.

Ключавыя словы

У кожнай праіндэксаванай тэчцы Picasa зьмяшчае файл picasa.ini, у якім захаваныя ўсе пазначэньні, распазнаныя твары ды іншая карысная мета-інфармацыя. Да JPEG-выяваў Picasa дадае таксама IPCT-цэтлікі.

Пошук

Picasa мае пошукавую панэль, празь якую ажыцьцяўляецца пошук па фатаздымках. Праграма шукае выява паводле прызначанае карыстальнікам назвы, назвы файла, цэтлікаў, назваў тэчак ды іншае карыснае інфармацыі.[2]

Распазнаваньне твараў

15 жніўня Google абвясьціла пра набыцьцё кампаніі Neven Vision, чыя тэхналёгія дазваляла шукаць па пэўных аб’ектах у здымках: людзёх, будынках і гэтак далей. Гэтую тэхналёгію Google выкарыстала ў якасьці тэхнічнае частцы для функцыі распаўнаваньня твараў на Picasa Web Albums, якая была ўведзена ў працу 2 верасьня 2008 году.[3]

Remove ads

Picasa Web Albums

Хуткія факты Тып, Даступныя мовы ...

Picasa Web Albums — фотагостынг ад Google, па функцыянальнасьці падобны да Flickr ды іншых фатагостынгаў. Google дазваляе бескаштоўнае выкарыстаньне 1 ГБ дыскавае прасторы. Здымкі з Picasa націсканьнем некалькіх гузікаў лёгка запампоўваюцца ў Web Albums з захаваньнем усіх цэтлікаў, геаграфічнае інфармацыі і гэтак далей.

Інфармацыя пра Picasa Web Albums зьявілася ў сеціўных СМІ 6 чэрвеня 2006 году.[4] На пачатку працы кожнаму карыстальніку прапанавалася 250 МБ дыскавае прасторы. З 7 сакавіка 2007 году ўжо прапанаваўся 1 гігабайт. Акрамя гэтага, кожны карыстальнік мае магчымасьць набыць дадатковую прастору, на якой разьмесьцяцца таксама іншыя сэрвісы, напрыклад, Gmail. Усяго можна набыць ад 20 ГБ да 16 ТБ.[5]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads