Portishead
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Portishead (вымаўляецца — [партысгэ́д]) — брытанскі музычны гурт з Брысталю, які іграе музыку ў стылі трып-гоп, створаны ў 1991 годзе. Калектыў названы па імені мястэчка Партысгэд, разьмешчанага за 12 міляў на захад ад Брысталю. З рупліва адабранымі сэмпламі з жывога джазу і наўмысна скажонага лоў-фай гуку, гурт зьявіўся крыніцай натхненьня шматлікіх сучасных музыкаў.
Remove ads
Гісторыя
Dummy (1994)
Першы альбом Portishead «Dummy» выйшаў у сьвет у 1994 годзе. Істотны ўклад у гучаньне «Dummy» зрабіў гітарыст Адрыян Атлі. Нягледзячы на непрыязнае стаўленьне гурту да журналістаў і мэдыякампаніяў, альбом стаў вельмі пасьпяховым як у Эўропе, так і ў Злучаных Штатах (дзе альбом распрадаўся 150 000 копіямі нават да пачатку афіцыйнага туру[1]). Dummy спарадзіў тры гіт-самотнікі: «Numb», «Sour Times», «Glory Box» і атрымаў Mercury Music Prize ў 1995 годзе[2]. У 2003 годзе альбом разьмесьціўся на 419 радку ў сьпісе найлепшых альбомаў усіх часоў па вэрсіі амэрыканскага часопіса «Rolling Stone»[3]. Музыка Portishead таксама выкарыстоўвалася ў якасьці музыкі да рэклямных ролікаў на канале Channel 4 і гучала ў падлеткавай драме «Sugar Rush».
Remove ads
Дыскаграфія
- Dummy (1994)
- Portishead (1997)
- Third (2008)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads