Сьпіс 500 найлепшых альбомаў усіх часоў паводле вэрсіі Rolling Stone

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сьпіс 500 найлепшых альбомаў усіх часоў быў апублікаваны часопісам Rolling Stone у лістападзе 2003 году. Сьпіс складаўся па выніках галасаваньня, у якім бралі ўдзел 273 рок-музыкаў, музычныя крытыкі ды прадусары, кожны зь якіх прадставіў свой сьпіс у 50 альбомаў. Сьпіс улучыў альбомы, што прадстаўляюць розныя музычныя напрамкі, такія як поп, рок, мэтал, панк, соўл, блюз, фолк, джаз, гіп-гоп ды іх камбінацыі.

У 2005 годзе сьпіс выйшаў у выглядзе кнігі. Уступнае слова напісаў крытык Стывэн Ван Зант. Сьпіс, які быў прадстаўлены ў кнізе, крыху адрозьніваўся ад арыгіналу, бо рэдактар выдаліў нейкія кампіляцыйныя альбомы ды ўлучыў два LP-альбомы Робэрта Джонсана King of the Delta Blues Singers і The Complete Recordings, вызваліўшы такім чынам 8 дадатковых месцаў у сьпісе.

Remove ads

Статыстыка сьпісу

Па колькасьці прадстаўленых альбомаў у гэтым сьпісе лідыруюць такія выканаўцы:

Разьмеркаваньне па часе выпуску альбому мае такую статыстыку:

  • 1950-я ды раней — 29 альбомаў (5,8 %)
  • 1960-я — 126 (25,2 %) (7 зь іх у першай дзясятцы)
  • 1970-я — 183 (36,6 %) (3 у першай дзясятцы)
  • 1980-я — 88 (17,6 %)
  • 1990-я — 61 (12,2 %)
  • 2000-я — 13 (2,6 %)
Remove ads

Поўны сьпіс

Ніжэй прадстаўлены сьпіс у арыгінальным выглядзе:

Thumb
Амэрыканскі музыка Боб Дылан — яго творчасьць прадстаўлена 10-цю альбомамі
Thumb
Брытанскі рок-гурт The Rolling Stones — іх творчасьць прадстаўлена ў сьпісе 10-цю альбомамі
Thumb
Амэрыканскі музыка Брус Спрынгстын, чыя творчасьць прадстаўлена ў сьпісе 8-мю альбомамі
Thumb
Брытанскі музыка Элтан Джон, чыя творчасьць прадстаўлена ў сьпісе 6-цю альбомамі
Thumb
Брытанскі музыка Дэйвід Боўі, чыя творчасьць прадстаўлена ў сьпісе 6-цю альбомамі
Thumb
Ірляндзкі гурт U2 прадстаўлены ў сьпісе 5-цю альбомамі
Thumb
Амэрыканскі музыка Боб Марлі ды яго праект The Wailers агулам прадстаўлены ў сьпісе 5-цю альбомамі, зь іх чатыры — адносяцца да позьняга пэрыяду, калі гурт існаваў пад назвай Bob Marley & The Wailers
Thumb
Брытанскій гурт The Police прадстаўлены ў сьпісе 4-ма альбомамі
Thumb
Амэрыканскі музыка Прынц Роджэрс Нэльсан, вядомы пад псэўданімам Prince прадстаўлены ў сьпісе 4-ма альбомамі
Thumb
Амэрыканскі гурт Rage Against the Machine прадстаўлены ў сьпісе 4-ма альбомамі
Thumb
Амэрыканскі музыка Стыві Ўандэр прадстаўлены ў сьпісе 4-ма альбомамі
Thumb
Амэрыканскі музыка Джэймз Браўн прадстаўлены ў сьпісе 4-ма альбомамі
Thumb
Канадзкі музыка Ніл Янг прадстаўлены ў сьпісе 4-ма альбомамі, адзін зь іх — разам з гуртом Crazy Horse
Больш інфармацыі №, Альбом ...
Remove ads

Крыніцы й заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads