Santander Bank Polska

From Wikipedia, the free encyclopedia

Santander Bank Polska
Remove ads

«Bank Zachodni WBK» — польскі ўнівэрсальны банк, які базуецца ва Ўроцлаве, Познані і Варшаве. Гэта трэці паводле кошту актываў і колькасьці філіяў банк у Польшчы. Кампанія была створана ў 2001 годзе ў выніку зьліцьця банкаў «Zachodni S.A.» і «Wielkopolski Bank Kredytowy SA». 23 чэрвеня 2001 году акцыі кампаніі пачалі абарачэньне на Варшаўскай фондавай біржы.

Хуткія факты Тып, Лістынг на біржы ...

З 2011 году банк належыць гішпанскаму банку «Santander Group», то бок гішпанская кампанія набыла ў верасьні 2010 году 70,36% акцыяў за 3,1 млрд эўра. У канцы сакавіка 2011 году «Santander Group» набыла яшчэ акцыі польскай кампаніі, павялічыўшы сваю долю да 95,67%. 4 студзеня 2013 году «Bank Zachodni WBK» быў аб’яднаны з «Kredyt Bank», то бок «Santander Group» выкупіў банк у бэльгійскіх уладальнікаў «KBC Bank». Гэта дазволіла кампаніі выйсьці на трэцяе месца сярод банкаў у краіне паводле долі рынку. На 2018 год заплянаваны рэбрэндынг кампаніі ў «Santander Bank Polska»[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads