Shades of Deep Purple

From Wikipedia, the free encyclopedia

Shades of Deep Purple
Remove ads

Shades of Deep Purple — дэбютны альбом Deep Purple, запісаны праз два месяцы рэпэтыцыяў усяго за тры дні з 11 па 13 траўня 1968 году на Pye Studios у Лёндане. У ЗША выйшаў ў ліпені, дзякуючы лэйблу Tetragrammaton Records, а ў Вялікай Брытаніі — у верасьні 1968 году (Parlophone). Зьмяшчае чатыры арыгінальныя песьні і чатыры кавэры, старанна пераробленыя, каб гучаць больш псыхадэлічна. Стылістычна музыка блізкая да псыхадэлічнага року і прагрэсіўнага року, то бок тых двух жанраў, якія былі папулярныя ў канцы 1960-х гадох.

Хуткія факты Студыйны альбом Deep Purple ...

У Вялікабрытаніі альбом застаўся незаўважаным і не ўвайшоў у чарты, але ў ЗША ўзьняўся да #24 радок у сьпісе Billboard 200[1]. Добрыя продажы альбому ў ЗША і прайграваньне сынгла «Hush» на радыё ў значнай ступені садзейнічалі ўвазе да Deep Purple за часам іхных раньніх тураў па ЗША, а таксама на працягу 1970-х гадоў. Сучасныя рэцэнзіі на альбом ёсьць у цэлым станоўчымі, і крытыкі лічаць Shades of Deep Purple важным творам у гісторыі гурта. Альбом быў рэмастыраван і перавыдадзены ў 2000 годзе зь пяцьцю бонус-трэкамі.

Remove ads

Зьмест

Бок 1

  1. «And the Address» (Рычы Блэкмар, Джон Лорд) — 4:38
  2. «Hush» (Джо Саўт) — 4:24
  3. «One More Rainy Day» (Род Эванз, Лорд) — 3:40
  4. «Prelude: Happiness/I’m So Glad» (Блэкмар, Эванз, Лорд, Ен Пэйс, Нік Сымпэр, Мікалай Рымскі-Корсакаў/Скіп Джэймз) — 7:19

Бок 2

  1. «Mandrake Root» (Блэкмар, Эванз, Лорд) — 6:09
  2. «Help!» (Джон Ленан, Пол Макартні) — 6:01
  3. «Love Help Me» (Блэкмар, Эванз) — 3:49
  4. «Hey Joe» (Білі Робэртс) — 7:33

Бонус-трэкі на перавыданьні 2000 году

  1. «Shadows» album outtake (Блэкмар, Эванз, Лорд, Пэйс, Сымпэр) — 3:38
  2. «Love Help Me» instrumental version (Блэкмар, Эванз) — 3:29
  3. «Help!» alternate take (Ленан, Макартні) — 5:23
  4. «Hey Joe» BBC Top Gear session (Робэртс) — 4:05
  5. «Hush» live U.S. TV(Саўт) — 3:53
Remove ads

Склад гурта

  • Род Эванз — вакал
  • Нік Сымпэр — бас-гітара, бэк-вакал
  • Рычы Блэкмар — гітара
  • Джон Лорд — клявішныя, бэк-вакал
  • Ян Пэйс — ударныя

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads