Пол Макартні

ангельскі музыка, сьпявак From Wikipedia, the free encyclopedia

Пол Макартні
Remove ads

Пол Макартні (па-ангельску: James Paul McCartney) — брытанскі кампазытар, рок-музыка, сьпявак. Адзін з заснавальнікаў і ўдзельнікаў групы The Beatles.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

У інтэрнет-апытаньні, праведзеным BBC News Online, быў названы «найвялікшым кампазытарам тысячагодзьдзя» і апярэдзіў Баха, Моцарта і Бэтговэна[7]. Аўтар адных з найбольш славутых песень у гісторыі папулярнай музыкі — сярод іх найбольш сьпяваная ў сьвеце (больш за 3 тысячы кавэр-вэрсій[8]) песьня «Учора» (па-ангельску: Yesterday), «Няхай будзе так» (па-ангельску: Let It Be), «Мыс Кінтайр» (па-ангельску: Mull of Kintyre) ды іншыя.

Па зьвестках кнігі рэкордаў Гінэса, зьяўляецца музыкам, які болей за ўсіх у сьвеце прадаў сваіх запісаў (400 мільёнаў дыскаў), мае найбольш у сьвеце песень, якія занялі першае месца ў сьпісах папулярнасьці (50), выступаў перад самай вялікай у сьвеце музычнай аўдыторыяй (350 тысячаў)[9] і зьяўляецца найбагацейшай рок-зоркай у сьвеце зь ліку тых, хто дагэтуль выступае (730 мільёнаў даляраў ЗША)[10].

Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 18 чэрвеня 1942 году ў Лівэрпулі (Вялікабрытанія) ў ірляндзкай сям’і. У 1956 годзе маці Пола памерла ад раку грудзей. Пасьля сьмерці маці самастойна навучыўся іграць на гітары. Раньняя страта маці стала адной з прычынаў збліжэньня Пола з Джонам Ленанам, чыя маці загінула, калі Джону было 17 гадоў.

Упершыню Джон і Пол сустрэліся 6 ліпеня 1957 году. Менавіта Пол пазьней угаварыў Джона ўзяць у музычную групу Джона The Quarrymen сябра Пола Джорджа Гарысана. Так утварылася аснова будучых легендарных The Beatles, у складзе якіх Пол выступаў з 1960 па 1970 год. Пасьля распаду The Beatles займаўся сольнай кар’ерай і ўтварыў музычную групу Wings (Крылы).

У 1969 годзе ажаніўся зь Ліндай Істман, зь якой меў 4 дзяцей. Лінда выступала с Полам у складзе Wings. У 1998 годзе Лінда, як і маці Пола, памерла ад раку грудзей.

Пасьля сьмерці Лінды быў яшчэ двойчы жанаты: з Гэтэр Мілз і Нэнсі Шэвэл.

Remove ads

Творчасьць

У групе The Beatles разам з Джонам Ленанам Пол утварыў адзін з самых славутых аўтарскіх дуэтаў у гісторыі сусьветнай папулярнай музыкі.

На працягу ўсёй сваёй больш чым 50-гадовай музычнай кар’еры заставаўся творча актыўным і рэгулярна выпускаў музычныя альбомы і даваў канцэрты. З чатырох удзельнікаў The Beatles пасьля распаду групы Пол меў найбольш пасьпяховую сольную музычную кар’еру[11].

Надзелены шматбаковым талентам акрамя папулярнай музыкі Пол творча выявіў сябе ў клясычнай музыцы (найбольш вядомы зь яго клясычных твораў — «Лівэрпулская араторыя»), жывапісу, паэзіі і кінематаграфіі.

Remove ads

Дыскаграфія

Больш інфармацыі Год выданьня, Альбом ...
Thumb
Макартні на канцэрце Live 8, 2 ліпеня 2005 году
Remove ads

Літаратура

  • Benson, Ross. Paul McCartney: Behind the Myth. London, 1992.
  • Gambaccini, Paul. Paul McCartney: In His Own Words. London, 1993.
  • Gambaccini, Paul. The McCartney Interviews: After the Break-Up. London, 1996.
  • Harry, Bill. The Paul McCartney Encyclopedia. London, 2003.
  • Gracen, Jorie B. Paul McCartney: I Saw Him Standing There. London, 2000.
  • Lewisohn, Mark. Wingspan. London, 2002.
  • McGee, Garry. Band on the Run: A History of Paul McCartney and Wings. London, 2003.
  • Miles, Barry. Paul McCartney: Many Years From Now. London, 1998.
  • Miles, Barry. The Beatles Diary: After the Break-Up 1970—2001. London, 2001.
  • Peel, Ian. The Unknown Paul McCartney. London, 2002.
  • Бенсон, Росс. Пол Маккартни. Личность и миф. М., 1993.
  • Максимов, Анатолий. McCartney. День за днем. М., 2002.
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads