Subversion

вольная цэнтралізаваная сыстэма кіраваньня вэрсіямі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Subversion (бел. падрыў) — вольная цэнтралізаваная сыстэма кіраваньня вэрсіямі, створаная ў 2000 годзе кампаніяй CollabNet Inc.

Хуткія факты Распрацоўка, Апошняя вэрсія ...

Назва Subversion зьяўляецца гульнёй словаў: яго можна перакласьці і як «падвэрсія» (што кажа пра прызначэньне праграмы), і як «зьвяржэньне» (праграма распрацавана спэцыяльна для замены састарэлай сыстэмы CVS). Subversion валодае ўсімі асноўнымі функцыямі CVS (хоць некаторыя зь іх выконвае іншымі спосабамі) і вольная ад шэрагу яе недахопаў і хібаў.

Subversion выкарыстоўваецца многімі суполкамі распрацоўнікаў адкрытага праграмнага забесьпячэньня. У іх ліку такімі вядомымі праектамі, як Apache, KDE, GCC, Free Pascal, Python, Ruby, Mono, FreeBSD, Haiku OS. Хостынг Subversion для праектаў з адкрытым кодам прадастаўляюць SourceForge.net і Tigris.org. Subversion выкарыстоўваецца ў сыстэмах Google Code і BountySource. Таксама Subversion шырока выкарыстоўваецца ў карпаратыўнай сфэры.

У 2007 годзе незалежная кампанія Forrester Research, параўноўваючы перавагі і недахопы розных сыстэм, ацаніла Subversion як «аднаасобнага лідэра ў катэгорыі Standalone Software Configuration Management (SCM) і моцнага ўдзельніка ў катэгорыі Software Configuration and Change Management (SCCM)».

Subversion часта называюць «SVN», па назьве кліенцкай праграмы, якая ўваходзіць у яе дыстрыбутыў.

Remove ads

Вонкавыя крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads