Windows Phone
апэрацыйная сыстэма кампаніі Microsoft From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Windows Phone — мабільная апэрацыйная сыстэма Microsoft, што замяніла ў 2010 годзе Windows Mobile. Выдадзеная 29 кастрычніка 2012 году W.P. 8 займела беларускамоўны інтэрфэйс.
Remove ads
Інтэрфэйс
Экран запуску складаўся з жывых плітак, што паказвалі апошнія зьвесткі, паведамленьні і навіны адпаведна праграме, спасылкай на якую яны адначасна служылі. Канцэнтратары гульняў, запісаў, кантактаў, музыкі і відэа, фатаздымкаў прызначаліся для галіновага прагляду зьвестак. Кіраваньне ажыцьцяўлялася дотыкамі да экрана, змаўчальны цёмны фон якога падаўжаў тэрмін службы акумулятара.
Увод тэкста
Экранная клявіятура дазваляе ўводзіць тэкст і знакі пачуцьцяў (усьмешка) дотыкам. Пры наборы тэксту зьяўляюцца падказкі. Утрыманьне клявішы выяўляе выбар дадатковых знакаў. Апраграмаваньне падтрымлівае ўвод тэкста і з апаратнай клявіятуры пры яе наяўнасьці на смартфоне. Націск да літары дадаецца ўтрымліваньнем набранай літары.
Паведамленьні
Гутаркі дазваляюць у адной размове пераключацца між тэкставымі паведамленьнямі і чатам Facebook і Messenger.
Аглядальнік
Internet Explorer 10 дазваляе ствараць сьпіс выбраных вэб-старонак і пліткі са спасылкамі на экране запуску, як і адначасна адчыняць да 6 асобных вокнаў-укладак. Таксама магчыма выкарыстоўваць жэсты, маштабаваньне, абмен спасылкамі і пошук па старонцы.
Кантакты
Канцэнтратар кантактаў дазваляе зьбіраць у разьдзел «Што новага» адрасныя кнігі з сацыяльных сетак і электроннай пошты.
Смартфоны
Вонкавыя спасылкі
![]() |
Гэта — накід артыкула па тэхніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads