Nokia Lumia 820

From Wikipedia, the free encyclopedia

Nokia Lumia 820
Remove ads

Nokia Lumia 820 (па-фінску: Lumi — «сьнег») — смартфон, выпушчаны Nokia для Windows Phone 8 у лістападзе 2012 году замест ранейшага Nokia Lumia 800. Апэрацыйная сыстэма WP8 мае беларускамоўны інтэрфэйс. Зьяўляецца першым тэлефонам Нокіа пад WP8 з разьёмам для мікракартаў памяці. Зарада акумулятара стае на 7 гадзінаў размоваў або на 10 дзён і 20 гадз. чаканьня (гадз. размовы = суткі і 13 гадз. чаканьня або 39 хвіл. размовы = суткі чаканьня). Паказьнік паглынаньня выпраменьваньня (SAR) ад тэлефона складаў 0,94 ват/кг[1].

Хуткія факты Гандлёвая марка, Вытворца ...
Remove ads

Уласьцівасьці

Дотыкавы экран з дыяганальлю 4,3 цалі і актыўнай матрыцай на арганічных сьветладыёдах (AMOLED) меў разрозьненьне 480×800 піксэлаў (217 пкс/цаля). Сховішча складала 8 гігабайтаў з магчымасьцю пашырэньня за кошт падлучэньня картаў памяці, апэратыўная запамінальная прылада — 1024 мэгабайтаў. Камэра дазваляе ствараць высокаразрозьненае відэа ў 1080 паземных лініяў з суадносінамі бакоў 16:9 (1,78:1). Двух’ядравы працэсар MSM8960 мае частасьць 1,5 гігагэрцу. Тэлефон прадаецца зь бяздротавай падзарадкай. Корпус прапаноўваўся ў адным з 7 адценьняўбелы, блакітны, жоўты, фіялетавы, чорны, чырвоны або шэры[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads