Huawei Ascend W1

мадэль смартфону From Wikipedia, the free encyclopedia

Huawei Ascend W1
Remove ads

Huawei Ascend W1 (анг. Ascend — падымацца) — першы смартфон Хуавэй пад Windows Phone 8, прадстаўлены 8-11 студзеня 2013 году на Міжнароднай выставе спажывецкай электронікі (горад Лас-Вэгас, штат Нэвада, ЗША). У студзені 2013 г. зьявіўся на кітайскім рынку ў якасьці найтаньнейшага мабільніка з апэрацыйнай сыстэмай WP8, што мае і беларускамоўны інтэрфэйс.

Хуткія факты Вытворца, Дыяпазоны частасьцяў ...
Remove ads

Уласьцівасьці

Дотыкавы экран з дыяганальлю 4 цалі з тонкастужкавых транзыстараў (TFT) меў разрозьненьне 480×800 піксэлаў (233 пкс/цаля) і здольнасьць адлюстроўваць да 16 млн адценьняў. Сховішча складала 4 гігабайты з магчымасьцю пашырэньня за кошт падлучэньня картаў памяці, апэратыўная запамінальная прылада — 512 мэгабайтаў. Камэра дазваляе ствараць высокаразрозьненае відэа ў 720 паземных лініяў з суадносінамі бакоў 16:9 (1,78:1). Двухядзерны працэсар MSM8x30 мае частасьць 1,2 гігагэрц. Акумулятар меў ёмістасьць на 1950 міліампэраў/гадзіна. Корпус прапаноўваўся ў адным з 4 адценьняўбелы, блакітны, чорны або чырвоны[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads