Ёрк
горад у Паўночным Ёркшыры, Вялікабрытанія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёрк (па-ангельску: York) — катэдральны горад і ўнітарная тэрыторыя, які знаходзіцца ў месцы зьліцьця рэк Уз і Фос, у Ангельшчыне. У горадзе месьцяцца даўнія будынкі і збудаваньні, такія як катэдра, замак і старажытныя гарадзкія сьцены. Горад ёсьць галоўным горадам гістарычнага Ёркшыру. Гарадзкая рада ёсьць унітарным органам, якая адказвае за аказаньне ўсіх мясцовых паслугаў. Горад знаходзіцца ў цырыманіяльным графстве Паўночнага Ёркшыру, але не ўваходзіць у склад гарадзкога рэгіёну Лідса. Горад быў заснаваны рымлянамі і меў назву Эбаракум у 71 годзе. У хуткім часе ён стаў сталіцай рымскай правінцыі Ніжняя Брытанія, а пазьней галоўным горадам каралеўстваў Дэйра, Нартумбрыя і Ёрвік. У Сярэднявеччы Ёрк ператварыўся ў буйны гандлёвы цэнтар продажы воўны і стаў сталіцай паўночнай царкоўнай правінцыі Англіканскай царквы[1]. У XIX стагодзьдзі Ёрк быў буйным цэнтрам чыгуначнай сеткі і цэнтрам вытворчасьці кандытарскіх вырабаў. Падчас Другой сусьветнай вайны Ёрк зьведаў нямецкія бамбаваньні.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads