Іван Гайцэвіч
(XV ст.) намесьнік наваградзкі, полацкі, віцебскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Гайцэвіч (Івашка; ? — па 1452) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста наваградзкі (1433—1435), намесьнік полацкі (1441—1444) і віцебскі (1445—1452).
Вотчынныя ўладаньні, відаць, знаходзіліся ў Наваградзкім павеце.
Імя
Гайд, пазьней Гайт (Gaidus, Geith) — імя германскага паходжаньня[1]. Вытворныя германскія імёны — Gaike, Gaitse[2]. Іменная аснова -гайд- (-гайт-, -гейт-) (імёны ліцьвінаў Гейдар, Гейтарт, Гайдэман; германскія імёны Geiter, Gaiterda, Geidemann) паходзіць ад германскага gaid 'рагаціна, дзіда'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Iwaskonis Goyczovicz Nowogrodensis [tenutariorum] [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[4]; Iwaschko Goyczewicz, Ивашко Кгоицевич[5].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, карыстаўся гербам негарадзельскага паходжаньня. Меў братоў Юрыя (Юшку) і Фёдара (Федзьку).
Упершыню ўпамінаецца ў акце Троцкай уніі (1433 год). У 1433—1435 гадох быў старостам наваградзкім, у 1441—1444 гадох — намесьнікам полацкім, у 1445—1452 гадох — намесьнікам віцебскім. У 1445 годзе быў адным з водцаў войска ВКЛ у вайне з Маскоўскай дзяржавай. У 1445 і 1446 гадох браў удзел у пасольствах да Вялікага магістра. У 1447 годзе браў удзел у перамовах з пытаньня граніцы зь Інфлянтамі[6].
Ажаніўся з Агрыпінай (Кацярынай), дачкой князя Васіля Астроскага. Не пакінуў нашчадкаў.
Remove ads
Мова і культура
Да акту Троцкай уніі (1433 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[7]:
ПЕЧАТЬ ІВШЬКА КГОІЧОВЧА
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads