Гайд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гайд (Гайдзь, Гайць), Гайда, Гейда (Кейда, Кейт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гайд або Гайда, пазьней Гайда або Гейда, Гайт або Гейт, Кайт або Кейт (Gaidus, Gaido, Geide, Geith, Keith) — імя германскага паходжаньня[1][a]. Вытворныя германскія імёны — Gaike, Gaitse[3]. Іменная аснова -гайд- (-гайт-, -гейт-) паходзіць ад германскага gaid 'рагаціна, дзіда'[4][b]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Гайдэль (Гейтыла), Гейдзен (Гайцен), Гейдар, Гейтарт, Гайдэман. Адзначаліся германскія імёны Gaidel (Geitel), Gaidene (Gaidinus), Gaidheri (Geiter), Gaiterda, Geidemann.
Адпаведнасьць імя Гейд германскаму імю Gaido сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Kejd[8], Gejtan (Gejton)[9].
У Прусіі бытавалі імёны: Geidel / Geydil[c] (1407 год), Geidute[d] (1261/1300 год), Geydebuth (1349 год)[12]. У 1617 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Johannes Geyke… Morungenses Borussi[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Iwaskonis Goyczovicz Nowogrodensis [tenutariorum] [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[14]; просилъ в Рудомине панъ Иванъ Кгоицев[15], Докгирдовнамъ корол дал: пани Юшковой Кгоицевича Анънушъце, а Петковои Олюшъце — Лынътупи а Свираны, а Трокиники[16], Юшку Кгоицевичу село Гощово, што за Кгардомъ было[17] (1440—1492 гады); Я, Коици Ярославич Строчевича (10 ліпеня 1492 году)[18]; наместникь витебский, naн Иван Кгойцевичъ (23 жніўня 1528 году)[19]; Якубъ Кгаикъ самъ. Братъ его Мартинъ самъ (1528 год)[20]; светковъ… Гришко Кгойдевичъ (20 студзеня 1540 году)[21]; Piothr a Stasz Goidziewiczy, Biel a Jurzi Goydziewici, Romassko Goidziewic synem Jociem, Andrzei Goidziewic (1558 год)[22]; Marczin Kieytowicz (20 чэрвеня 1597 году)[23]; Gaydowicz (1602—1604 гады)[24]; Марко Кгайда (1649 год)[25]; Krzysztof Gaydowicz (2 сакавіка 1758 году)[26]; Katarzyna Giejdo (1834 год)[27][e].
Remove ads
Носьбіты
- Іван Гайцевіч (Івашка; † па 1452) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста наваградзкі, намесьнік полацкі і віцебскі
- Якуб і Марці Гайкі — бельскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Кейты — літоўскі шляхецкі род[43].
Кейды (Kiejda) — прыгонныя з Мардасаў і Крайванцаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[44].
Гайда (Gajda) і Гайдзевіч (Gajdziewicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[45].
Гайдэн (Gaiden) — былая вёска каля Інстэрбургу ў Прусіі[46].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Гайдзі, у гістарычнай Прусіі — Гайдаў.
Remove ads
Заўвагі
- У рэчышчы палітыкі летувізацыі расейскі лінгвіст-балтыст Уладзімер Тапароў падаваў рэканструяванае гіпатэтычнае *gait у слоўніку балтыйскай прускай мовы, вытворным ад якога называў літоўскі тапонім Гайценішкі[2]
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменных асноваў -гейд- і -гейс- зь летувіскай мовы geĩsti (geidžiù) 'прагнуць'[5] (слова geidžiu упершыню фіксуецца ў слоўніку Канстанціна Шырвіда[6])
- Адзначалася германскае імя Geidel[10]
- Адзначалася германскае імя Gaidot[11]
- Таксама:
- Гайдзюн, Гайдан, Гейдан (адзначаліся германскія імёны Gaidon[28][29] і Gaidan[30]): servitiis duodecem, videlicet Andrea Gaydziun (22 траўня 1425 году)[31], Гейдан (Gejdan) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[32], Гайдановіч і Гайдан (Gajdan) — прозьвішчы, гістарычна зафіксаваныя на тэрыторыі цяперашняй Летувы[33];
- Гейдут: люди Высокодворское волости… Ромашка Кгеидутевича (9 верасьня 1511 году)[34];
- Гейтаўт (адзначалася старажытнае германскае імя Gaidald[35]): Gejtowt (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[36], Петръ Кгеитовътовичъ (1528 год)[37];
- Гейдвід: Gieydwidzie (1744 год)[38], у XVI ст. існаваў маёнтак Гейтвідавічы (Гейтвидовичи) у Жамойцкім старостве[39];
- Гайдзівойша: в Моишкгольскомъ повете… земль нашихъ пустыхъ… а Кгоидивоишки (5 сьнежня 1508 году)[40];
- Гейтвіл: Альжбета Мацееўна Гейтвіловіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1583 годзе[41];
- Гейдрым: sioło Wetusze… Abraham Gieydrym (1675—1677 гады)[42]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads