Ігнат Легатовіч

беларускі і польскі паэта, пэдагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігнат Пётар Сымонавіч Легатовіч (па-польску: Ignacy Piotr Legatowicz, 10 жніўня [ст. ст. 30 ліпеня] 1796, маёнтак Малая Капліца, Гарадзенскі павет — 28 верасьня (10 кастрычніка) 1867) — беларускі і польскі паэт, пэдагог.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і.

Скончыў Гарадзенскую дамініканскую школу і Віленскі ўнівэрсытэт (1817), дзе атрымаў дыплём магістра. Працаваў выкладчыкам лацінскае мовы ў Менскай гімназіі (1817—1839), школьным інспэктарам ў Лепелі і Вількаміры.

У 1846, страціўшы зрок, пераехаў у Менск, дзе заняўся рэпэтытарства і літаратурнаю творчасьцю. Жыў бедна, бо не хапала пэнсіі. Часта наведваў дом Марцінкевічаў.

Remove ads

Творчасьць

Вершы і эпіграмы І. Легатовіча карысталіся вялікаю папулярнасьцю ў тагачасным грамадзтве. Паэт высьмейваў і агульначалавечыя заганы, і непрыстойныя паводзіны ды учынкі канкрэтных асобаў. Эпіграмы І. Легатовіча скіраваны супраць зладзеяў, п’яніцаў, злосных жонак і графаманаў. Асаблівы рахунак І. Легатовіч выстаўляў дактарам, лячэньне якіх не толькі спустошала кішэню хворага, але і скарачала век, магчыма тут выявіўся горкі жыцьцёвы вопыт паэта, бо страціўшы зрок, ён доўга і безвынікова спрабаваў вярнуць яго з дапамогаю мэдыцын.

Самым вядомым творам І. Легатовіча была эпіграма на сьмерць жорсткага прыгоньніка маршалка Менскае губэрні Леана Оштарпа. Сацыяльны аспэкт зьяўляецца асноўным і ў эпіграме «Адказ хлопа». Пэўна, антыпрыгоньніцкі пафас дадзеных твораў І. Легатовіча стаўся тою акалічнасьцю, якая зьвязала асобу паэта з ананімна надрукаваным у альманаху Адама Пянькевіча «Bojan» (1838) вершам «Скажы, Вяльможны Пане…». Напраўдзе ж, выдавец «Bojana» А. Пянькевіч (18111879) у 1830-я гады яшчэ не меў сувязі з І. Легатовічам.

Верш «Пра час» пераклаў на беларускую мову Уладзімер Мархель[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads