Аболе
возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Або́ле — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы захад ад Браслава, каля вёсак Дварышча, Валейнішкі, Абаляны (Опсаўскі сельсавет). Належыць да групы Рычана-Дрысьвяцкіх азёраў.
Возера
Аболе
Аболе на мапе Беларусі ![]() ![]() Аболе |
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Прорвы (Дзьвіна), якая працякае праз возера. Плошча Аболе складае 4,67 км²[1]. Найбольшая глыбіня возера — 9,2 м[1]. Даўжыня возера — 6,55 км[1], найбольшая шырыня — 1,43 км[1]. Даўжыня берагавой лініі — 17,6 км[2]. Аб’ём вады ў возеры складае 14,2 млн м³[1].
Вадазбор (744 км²[1]) сярэднеўзгорысты і спадзістахвалісты, пераважна разараны, каля 14 % пад лесам.
На поўначы праз раку Прорва злучана з возерам Ставок і далей з возерам Дрысьвяты. На захадзе вузкай пратокай злучана з возерам Думбля (балота Вялікая Думбля). Упадае 6 ручаёў і адзін канал. На возеры ёсьць 2 выспы, агульная плошча якіх складае 1,6 га (0,016 км²).
Remove ads
Будова
Возера эўтрофнае, праточнае. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая. Схілы стромкія, вышынёй да 15 м. Берагавая лінія слабазьвілістае. Берагі вышынёй 0,3—0,5 м, пясчаныя, на паўднёвым захадзе забалочаныя (мяжуе з балотам Вялікая Думбля), парасьлі хмызьняком.
Падводная частка катлавіны ўтварае 2 плёсы: паўночны невялікі мелкаводны і паўднёвы глыбокі. Найбольшыя глыбіні знаходзяцца ля ўсходняга берагу цэнтральнай частцы паўднёвага плёсу. Дно да 1 м займае 17 % плошчы і выслана пяском, глыбей высокапопельны гліністы іл.
Remove ads
Флёра
Надводная расьліннасьць утварае паласу шырынёй 30—600 м
Фаўна
Водзяцца лешч, шчупак, судак, сом, сазан, лін, акунь, плотка, карась, краснапёрка. Ёсьць вугор.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads