Авэліна
італьянская камуна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Авэлі́на (па-італьянску: Avellino) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Кампанія, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Месьціцца на раўніне, аточанай гарамі, за 47 км на ўсход ад Нэапалю і ёсьць важным горадам на дарозе з Салерна да Бэнэвэнта.
Remove ads
Гісторыя
Места існавала яшчэ да ягонай заваёвы рымлянамі ў 293 г. да н. э., некалькі разоў мяняючы назвы цягам наступных стагодзьдзяў. Будаўніцтва сапраўднага рымскага места адбылося толькі па заваёвы Луцыюсам Карнэліюсам Сулам падчас грамадзянскай вайны ў 89 годзе да н. Ён зьнішчыў старое месца і ў 82 годзе да н. э. заснаваў калёнію Вэнэрыю Абэлінатыюм на левым беразе ракі Сабата.
Новы горад быў абкружаны масіўнымі мурамі і меў артаганальную гіпадамавую забудову. У месьце былі эканамічныя крызы ў III і IV стагодзьдзях, моцныя землятрусы ў 346 годзе і катастрафічныя вывяржэньні вулькану ў 472 годзе. Горад быў хрысьціянізаваны блізу 500 году, стаўшы эпіскапскай сядзібай. У 535—555 гадах адбыліся нашэсьці готаў і вандалаў. Па заваёвы паўднёвай Італіі лянгабардамі старажытны горад быў пакінуты ў 568 годзе, што аспрэчваецца, і на ўзгорку Тэра зьявілася новае паселішча, якое зважаецца сучасным Авэліна. Абаронены замкам, ён стаў часткай герцагства Бэнэвэнта і, пасьля падзеньня апошняга, княства Салерна. У 1100 годзе, за часам панаваньня нарманаў у паўднёвай Італіі, яго набыў Рыкарда дэль’Аквіля. Пазьней кароль Карл I Анжуйскі перадаў яго роду Манфор, спадчыньнікам якой сталі роды Дэль Бальца і Філянжэры. Пазьней местам валодалі прадстаўнікі роду Карач’ёлё.
У 1820 годзе Авэліна быў цэнтрам рэвалюцыйных хваляваньняў. Аб’яднаньне Італіі празь пяцьдзесят гадоў не паспрыяла разьвіцьцю гораду, бо ён быў далёка як ад галоўнай чыгуначнай лініі Нэапаль—Бэнэвэнта-Фоджа, гэтак і да мора. У 1943 годзе места пацярпела ад бамбаваньняў хаўрусьнікаў антыгітлераўскай кааліцыі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads