Адам Кіркор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Адам Кіркор
Remove ads

Адам Ганоры Кіркор (21 студзеня 1818, вёска Сьлівіна Клімавіцкага павету[2] — 23 лістапада 1886) — беларускі грамадзкі дзяяч лібэральнага кірунку, этнограф, публіцыст, выдавец, гісторык, краязнаўца, археоляг, літаратуразнаўца. Сябра-карэспандэнт Імпэратарскага археалягічнага таварыства (1856), сябра Расейскага геаграфічнага таварыства (1857) і Акадэміі ведаў у Кракаве (1873).

Remove ads

Біяграфія

З шляхецкага роду Кіркораў гербу ўласнага, сын Караля і Тэклі з Валадковічаў. Меў брата Аляксандра і сястру Тэклю[3].

Навучаўся ў Магілёўскай і Віленскай гімназіях (апошнюю скончыў экстэрнам у 1838 годзе). Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1842 годзе. Выдаваў у Вільні ў 1843—1858 гадох навукова-літаратурныя альманахі «Радэгаст», «Разумовыя дзеньнікі», «Віленскі альманах», часопіс «Віленскі зборнік». У апошнім зьмяшчаў свае працы з гісторыі, этнаграфіі і археалёгіі Літвы.

Быў сябрам Віленскай археалягічнай камісіі, кіраўніком Віленскага музэю старажытнасьцяў, якому ахвяраваў уласную археалягічна-этнаграфічную калекцыю, сабраную ў час экспэдыцыі па Менскай і Віленскай губэрнях.

Адам Ганоры Кіркор
Thumb
Thumb

Праводзіў археалягічныя раскопкі ў Ашмянскім, Барысаўскім, Віленскім, Вялейскім, Лідзкім, Менскім, Наваградзкім і Сьвянцянскім паветах, дасьледаваў каля 1000 курганоў[4].

У 1859 годзе годзе заснаваў уласную друкарню, якая выдала шмат навуковых і мастацкіх кнігаў. Рэдагаваў газэту «Виленский вестник» (1859—1865). У 1863 годзе прыцягваўся ўладамі Расейскай імпэрыі да сьледзтва ў зьвязку з удзелам у паўстаньні ягонай жонкі А. Маеўскай, на варшаўскай кватэры якой хаваўся кіраўнік паўстанцкага ўраду Рамуальд Траўгут[5]. Страціў магчымасьць працаваць у Вільні; пераехаў у Пецярбург. Тамака разам з М. Юматавым у 1868—1871 гадох выдаваў газэту «Новое время». Чытаў з 1872 году лекцыі з гісторыі славянскіх літаратураў, у тым ліку беларускай, у Кракаўскім прамыслова-тэхнічным музэі. Яму належаць публікацыі «Рэшткі язычніцкіх звычаяў на Беларусі», «Пра этнаграфічную мяжу літоўскай і славянскай народнасьцяў у Літве» ды іншыя.

Адзін зь першых пазнаёміў навуковы сьвет Расеі і Польшчы з багацьцем духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў, адлюстраваў гістарычныя і этнаграфічныя своеасаблівасьці беларускага народу, даў этнічную і сацыяльна-побытавую характарыстыку тыпаў беларусаў, адзначыў самастойнасьць беларускай мовы. У кнізе «Пра літаратуру братніх славянскіх народаў», якая ўбачыла сьвет у 1874 годзе, выказаў ідэю пра беларускую культуру як цэласную шматвяковую гістарычную зьяву ў адзінстве пісьмовых і вусна-паэтычных, фальклёрных відаў творчасьці[6].

Аўтар мэмуараў «Літоўскія абразкі» (1874), «Зь віленскіх успамінаў» (1884), «Успаміны з 1860—1863» (1884—1885)[2].

Remove ads

Ліцьвіны

Азначаў сябе ліцьвінам: «Я ліцьвін — ніколі ня зьнішчыць у мяне гэтага пачуцьця»[7].

Асноўныя працы

  • Историко-статистические очерки Виленской губернии. Т. 1—2. Вильна, 1852—1853;
  • Этнографический взгляд на Виленскую губернию // Этнографический сборник, издаваемый РГО. СПб, 1858. Вып. 3;
  • Przechadzki po Wilnie i jego okolicach. Wilno, 1862 (2 wyd. 1859; 3 wyd. 1865);
  • O literaturze pobratymczych narodów słowiańskich. Kraków, 1874;
  • Живописная Россия. Т. 3. Ч. 1: Литовское Полесье. Ч. 2. Белорусское Полесье. СПб., 1882 (факсымільнае перавыданьне: Мн., 1993).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads